Папа падчас сустрэчы з журналістамі. Ілюстрацыйнае фота Папа падчас сустрэчы з журналістамі. Ілюстрацыйнае фота 

Святы Айцец: свабода друку спрыяе агульнаму дабру

Свабода друку дае магчымасць супастаўлення пазіцый, што спрыяе агульнаму дабру, - нагадаў Папа ў лісце да кіраўніцтва і журналістаў аднаго з найбуйнейшых італьянскіх выданняў “La Repubblica”, якое 14 студзеня 2026 года адзначыла сваё 50-годдзе.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

Пантыфік заўважыў, што, хоць газета ўкаранёная ў многіх гарадах, менавіта ў Рыме – у дыяцэзіі Папы – яна мае сваю галоўную сядзібу і прывілеяваны пункт назірання за падзеямі ў Італіі і свеце: з гэтай перспектывы выданне ўжо пяцьдзесят гадоў свабодна расказвае гісторыю грамадства і Касцёла, развіваючы адносіны са сваімі чытачамі.

Свабода друку

“Гэта сэнс свабоды друку: нягледзячы на разнастайнасць меркаванняў, пунктаў гледжання і культур, заўсёды дзейнічаць празрыста, карэктна і даваць магчымасць для супастаўлення пазіцый, якое, калі не з’яўляецца варожым, спрыяе агульнаму дабру і адзінству чалавечай сям’і. Дыялог такім чынам пераважае над канфліктам і будуе мір”, - пісаў Леў XIV.

Камунікацыя, свабодная і адкрытая на дыялог

“Жадаю вам заўсёды будаваць свабодную і адкрытую на дыялог камунікацыю, натхнёную пошукам праўды і непрадузятую. Шчаслівага 50-гадовага юбілею!”, - завяршыў Святы Айцец свой віншавальны ліст, скіраваны на імя Марыа Арфэа, галоўнага рэдактара выдання.
 

15 студзеня 2026, 09:49