Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Святы Айцец заклікаў маліцца аб еднасці хрысціян

На заканчэнне агульнай аўдыенцыі, якая прайшла 21 студзеня 2026 года ў ватыканскай Зале Паўла VI, Папа пажадаў, каб хрысціяне аддаліліся ад падзелаў і стваралі моцныя повязі адзінства.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

Святы Айцец спаслаўся на Тыдзень малітваў аб еднасці хрысціян, які праходзіць з 18 па 25 студзеня 2026 года на тэму: “Адно ёсць цела і адзін дух, як і вы пакліканы ў адной надзеі вашага паклікання” (Эф 4,4).

“Давайце папросім Пана выліць дар Яго Духа на ўсе Цэрквы, раскіданыя па ўсім свеце, каб дзякуючы яму хрысціяне аддаліліся ад падзелаў і стваралі моцныя повязі адзінства”, - заклікаў Леў XIV.

Звяртаючыся да пілігрымаў з нямецкамоўных краін, Пантыфік нагадаў, што аб еднасць сваіх вучняў Езус Хрыстус маліўся напярэдадні сваёй Мукі. “У гэты Тыдзень малітваў аб еднасці хрысціян давайце будзем маліцца разам з Ім, каб усе Яго вучні прыйшлі да еднасці, каб свет паверыў у Яго і Яго Аб’яўленне”, - заахвоціў Святы Айцец.
 

21 студзеня 2026, 11:01