Вялікія герцаг і герцагіня Люксембурга наведалі Ватыкан

23 студзеня 2026 года Папа Леў XIV прыняў на аўдыенцыі ў Апостальскім палацы Ватыкана манархаў Люксембурга: Вялікага герцага Гіёма V і Вялікую герцагіню Стэфанію.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

Пасля аўдыенцыі ў Пантыфіка герцагская пара сустрэлася з кардыналам-дзяржсакратаром П’етрам Паралінам, якога суправаджаў арцыбіскуп Пол Рычард Галахер, Сакратар па адносінах з дзяржавамі і міжнароднымі арганізацыямі.

Падчас сардэчных перамоў у Дзяржаўным сакратарыяце былі адзначаны добрыя двухбаковыя адносіны і сувязі паміж Касцёлам і дзяржавай, а таксама закраналіся тэмы агульнага інтарэсу, такія як сацыяльная згуртаванасць, выхаванне моладзі і абарона годнасці жыцця і чалавечай асобы. У заключэнне адбыўся абмен меркаваннямі па пытаннях міжнароднай павесткі дня, з асаблівай увагай да еўрапейскага кантэксту.
 

23 студзеня 2026, 12:48