Прэм’ер-міністр Мальты здзейсніў візіт у Ватыкан
Праблема міграцыі, а таксама сітуацыя ва Украіне і Блізкім Усходзе, закраналіся падчас візіту ў Ватыкан прэм’ер-міністра Мальты Роберта Абэлы. 15 снежня 2025 года яго прыняў Леў XIV.
Аляксандр Панчанка - Vatican News
Пасля сустрэчы з Папам, палітык сустрэўся з кардыналам-дзяржсакратаром П’етра Паралінам, якога суправаджаў арцыбіскуп Пол Рычард Галахер, сакратар па адносінах з дзяржавамі і міжнароднымі арганізацыямі.
У ходзе шчырых перамоў у Дзяржаўным сакратарыяце былі падкрэслены добрыя двухбаковыя адносіны і плённае супрацоўніцтва паміж Касцёлам і дзяржавай. Асаблівая ўвага была нададзена тэмам, што ўяўляюць агульны інтарэс, у прыватнасці праблеме міграцыі, у вырашэнні якой актыўна ўдзельнічаюць як Касцёл, так і мальтыйскія ўлады. Таксама абмяркоўвалася сітуацыя ў Еўропе і на міжнароднай арэне, з асаблівай увагай да Украіны і Блізкага Усходу.
15 снежня 2025, 13:11
