Пошук

Вернікі на Плошчы святога Пятра ў Ватыкане Вернікі на Плошчы святога Пятра ў Ватыкане  (@Vatican Media)

Папа: няхай святы Стэфан падтрымае хрысціян, якіх пераследуюць за веру

На заканчэнне сустрэчы з вернікамі на малітве “Анёл Панскі”, якая прайшла 26 снежня 2025 года на Плошчы Святога Пятра ў Ватыкане, Папа нагадаў пра хрысціян, якіх пераследуюць за веру.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

“Успамінаючы святога Стэфана, першамучаніка, папросім яго заступніцтва, каб умацаваў нашу веру і падтрымаў супольнасці, якія найбольш пакутуюць з прычыны свайго хрысціянскага сведчання”, - сказаў Папа.

Пантыфік пажадаў, каб прыклад лагоднасці, мужнасці і прабачэння, які даў святы Стэфан, натхняў усіх, хто ў сітуацыях канфлікту прыкладае намаганні на карысць дыялогу, прымірэння і міру.
 

26 снежня 2025, 13:08