Пошук

Леў XIV на VI "Канцэрце з беднымі" ў Ватыкане Леў XIV на VI "Канцэрце з беднымі" ў Ватыкане  (@Vatican Media)

Леў XIV на "Канцэрце з беднымі": музыка – гэта мост да Неба

Музыка – гэта не раскоша, а Божы дар для ўсіх, падкрэсліў Леў XIV падчас сустрэчы з удзельнікамі VI "Канцэрта з беднымі" ў Ватыкане.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Святы Айцец прысутнічаў на VI "Канцэрце з беднымі", які адбыўся ў суботу 6 снежня 2025 года вечарам у Зале Паўла VI. Пантыфік адзначыў, што гэтая ініцыятыва нарадзілася з сэрца яго папярэдніка, Папы Францішка, і стала важнай падзеяй для Рымскай дыяцэзіі.

Музыка яднае неба і зямлю

Звяртаючыся да прысутных, Папа падкрэсліў неацэнную вартасць музыкі, якая з’яўляецца боскім дарам, даступным кожнаму чалавеку, незалежна ад яго сацыяльнага статусу ці адукацыі. Ён асабліва цёпла прывітаў бедных, для якіх у першую чаргу і было арганізавана гэтае свята, падзякаваўшы ім за прысутнасць.

Падчас VI "Канцэрта з беднымі" ў Ватыкане
Падчас VI "Канцэрта з беднымі" ў Ватыкане   (@VATICAN MEDIA)

Святы Айцец выказаў удзячнасць кардыналу-вікарыю Бальдасарэ Рэйне, кардыналу Конраду Краеўскаму і Дыкастэрыі па міласэрным служэнні, а таксама розным дабрачынным арганізацыям за іх уклад у падрыхтоўку мерапрыемства.

Асаблівыя словы падзякі прагучалі ў адрас выканаўцаў: Хору Рымскай дыяцэзіі пад кіраўніцтвам маэстра мансеньёра Марка Фрызіны, аркестра "Nova Opera", а таксама салістаў Майкла Бубле і Серэны Аўцьеры.

Езус як песня любові

Леў XIV параўнаў музыку з мостам, які вядзе да Бога, і ўяўнай лесвіцай, што злучае зямлю з небам. Ён заўважыў, што мастацтва здольнае ўздымаць сэрцы не таму, што прымушае забыць пра пакуты, а таму што нагадвае пра галоўную праўду: мы – умілаваныя дзеці Бога, і гэта значыць значна больш, чым нашы праблемы.

Падчас VI "Канцэрта з беднымі" ў Ватыкане
Падчас VI "Канцэрта з беднымі" ў Ватыкане   (@Vatican Media)

Нагадваючы пра набліжэнне ўрачыстасці Божага Нараджэння, Папа звярнуў увагу на тое, што гэтая таямніца немагчымая без музыкі і гімнаў праслаўлення, падобна таму, як нараджэнне Езуса суправаджалася спевам анёлаў.

Пантыфік заклікаў вернікаў пражыць Адвэнт, рыхтуючы сэрцы да сустрэчу з Панам, вызваляючыся ад эгаізму і матэрыяльных клопатаў, каб пачуць "песню Божай любові", якой з'яўляецца сам Езус Хрыстус.
 

06 снежня 2025, 19:24