Святая Сям'я Святая Сям'я 

Леў XIV заклікаў даверыць свет Святой Сям'і з Назарэта

Пасля малітвы "Анёл Панскі" Леў XIV заклікаў вернікаў працягваць маліцца за мір, асабліва памятаючы пра сем'і, дзяцей і пажылых людзей, якія пакутуюць ад вайны.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

28 снежня 2025 года, звяртаючыся да вернікаў Рыма і пілігрымаў з розных краін, Святы Айцец падкрэсліў важнасць малітвы ў святле Нараджэння Пана. Ён скіраваў думкі да тых, хто найбольш востра адчувае наступствы ўзброеных канфліктаў.

"Сёння, у прыватнасці, молімся за сем'і, якія пакутуюць з прычыны вайны, за дзяцей, пажылых людзей і найбольш слабых асоб", - адзначыў Пантыфік, заклікаючы даверыць іх лёс заступніцтву Святой Сям'і з Назарэта.

Традыцыйная сустрэча ў нядзелю стала нагодай для прывітання шматлікіх груп, якія прыбылі на Плошчу Святога Пятра. Асаблівую ўвагу Папа ўдзяліў тым, хто займаецца выхаваннем і служэннем. Ён прывітаў, у прыватнасці, выхавацеляў руху "Каталіцкая акцыя" з Італіі.
 

28 снежня 2025, 12:41