Леў XIV: Божае Нараджэнне заклікае абвяшчаць мір і адзінства
Аляксандр Панчанка - Vatican News
Святы Айцец наведаў навучальную ўстанову, якая знаходзіцца ў некалькіх сотнях метраў ад летняй рэзідэнцыі Рымскіх Пантыфікаў, напрыканцы свайго адпачынку. Папа паслухаў школьны канцэрт калядных спеваў і сказаў некалькі слоў падзякі іх маладым выканаўцам.
“У першым спеве, які вы выканалі, былі прыкладна такія: словы “Анёлы, якія нясуць любоў”. І менавіта вы сёння ўвечары прынеслі ўсім нам любоў праз гэту цудоўную музыку, і мы ўсе вам за гэта дзякуем!”, - сказаў Леў XIV.
“Я хацеў бы нагадаць, што святы Аўгустын думаў пра музыку: ён казаў, што той, хто любіць, спявае, бо яго сэрца па-сапраўднаму ведае, што важна. І Бог захацеў перадаць усім нам дар любові: вось што такое Божае Нараджэнне – Бог, які прыходзіць да нас, асабліва да найменшых”, - сказаў Папа, выказваючы пажаданне, каб усе маглі адчуць любоў, якую прыносіць Божае Нараджэнне.
Напрыканцы свайго кароткага прывітання Святы Айцец спаслаўся на радкі іншага каляднага спеву: “È Natale e a Natale si può fare di più” – “Цяпер Божае Нараджэнне, а на Божае Нараджэнне можна зрабіць больш”. Ён падкрэсліў, што гэтыя словы з’яўляюцца заклікам: “Зробім больш, каб абвяшчаць мір, любоў і адзінства ў свеце”, - заклікаў Папа.
