Леў XIV благаславіў фігуркі Дзіцятка Езуса і заклікаў маліцца за мір
Марыя Валодзіна - Vatican News
Святы Айцец звярнуўся з цёплымі словам прывітання да вернікаў і пілігрымаў, якія сабраліся на Плошчы Святога Пятра ў чацвёртую нядзелю Адвэнту. Асаблівае прывітанне ён накіраваў рымскім дзецям і падлеткам, якія разам з сем’ямі і катэхетамі прыйшлі на традыцыйнае благаслаўленне фігурак Дзіцятка Езуса – Bambinelli. Гэтыя фігуркі будуць змешчаны ў калядных батлейках у дамах, школах і парафіяльных араторыях, - адзначыў Папа.
Леў XIV падзякаваў Цэнтру рымскіх араторыяў за арганізацыю сустрэчы і ад усяго сэрца благаславіў усіх дзяцей. Ён заахвоціў іх, молячыся каля ясляў, згадваць у сваіх малітвах таксама і інтэнцыі Папы. У прыватнасці, Святы Айцец прапанаваў усім маліцца аб тым, каб усе дзеці ў свеце маглі жыць у міры.
На завяршэнне сустрэчы Пантыфік благаславіў усе прынесеныя фігуркі Дзіцятка і пажадаў вернікам добрай нядзелі і святога, спакойнага Божага Нараджэння.
