Пошук

Кардынал Майкл Чэрны Кардынал Майкл Чэрны   (Yurko Hanchuk)

Папскі легат накіруецца ў перуанскі Чыклаё на Дзень хворых

Кардынал Майкл Чэрны стане легатам на Дзень хворых у Перу. Урачыстасці пройдуць у дыяцэзіі Чыклаё, пастырам якой раней быў Папа Леў XIV.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Святы Айцец прызначыў кардынала Майкла Чэрны, прэфекта Дыкастэрыі па служэнні інтэгральнаму развіццю чалавека, сваім спецыяльным легатам на XXXIV Сусветны дзень хворых. Урачыстасці адбудуцца 11 лютага 2026 года ў санктуарыі Маці Божай Каралевы Спакою ў дыяцэзіі Чыклаё ў Перу.

Выбар месца для правядзення Сусветнага дня хворых мае глыбока сімвалічнае значэнне. Менавіта дыяцэзію Чыклаё ўзначальваў сам Леў XIV перад тым, як быў абраны на Пасад Пятра. Такім чынам, гэтае сусветнае касцельнае мерапрыемства стане своеасаблівым вяртаннем да духоўных каранёў цяперашняга Пантыфіка і знакам яго асаблівай малітоўнай блізкасці са сваёй былой паствай.

Прадстаўляць Святога Айца на ўрачыстасцях будзе адзін з ключавых іерархаў Рымскай курыі, кардынал Майкл Чэрны. Яго прызначэнне падкрэслівае важнасць, якую Апостальская Сталіца надае служэнню хворым, што з’яўляецца адным з цэнтральных напрамкаў дзейнасці Дыкастэрыі, якую ён узначальвае.
 

15 лістапада 2025, 12:28