Папа падпісаў сваю першую адгартацыю. Публікацыя 9 кастрычніка
Леў XIV падпісаў сваю першую апостальскую адгартацыю "Dilexi te". Яе прэзентацыя і публікацыя адбудзецца ў Ватыкане 9 кастрычніка 2025 года.
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
Подпіс пад дакументам быў пастаўлены раніцай 4 кастрычніка 2025 года ў Прыватнай бібліятэцы Апостальскага палаца. Дата мае сімвалічнае значэнне, бо ў гэты дзень літургічны каляндар Каталіцкага Касцёла прысвячае ўспаміну святога Францішка Асізскага. Цырымонія адбылася а 8.30 раніцы ў прысутнасці арцыбіскупа Эдгара Пэнья Пара, намесніка па агульных справах (субстытута) Дзяржаўнага сакратарыята.
Афіцыйная прэзентацыя апостальскай адгартацыі "Dilexi te" адбудзецца 9 кастрычніка 2025 года ў 11.30 у Зале Друку Святога Пасада. Гэта першы дакумент такога тыпу, падпісаны Львом XIV за час яго пантыфікату.
04 кастрычніка 2025, 10:58
