Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Зачыненае акно Апостальскага палацу Зачыненае акно Апостальскага палацу  (vincenzo livieri)

Папа з шпіталя: адсюль вайна выглядае яшчэ больш абсурднай

У нядзелю, 2 сакавіка 2025 года, быў абнародаваны тэкст разважання Папы перад малітвай “Анёл Панскі”. З прычыны запалення лёгкіх Францішак не праводзіў яе з вакна Апостальскага Палаца.

Марыя Валодзіна - Vatican News

Святы Айцец спаслаўся на евангельскі ўрывак, у якім Езус заахвочвае нас задумацца пра такія пачуцці, як зрок і смак. (Лк 6:39-45). Што да зроку, Ён запрашае нас развіваць яго, каб уважліва назіраць за светам і з міласэрнасцю думаць пра бліжняга. Ён кажа: “Cпачатку вымі бервяно са свайго вока, і тады ўбачыш, як выняць шчэпку з вока твайго брата” (Лк 6:42). Толькі з такім поглядам клопату, а не асуджэння, братэрскае выпраўленне можа быць дабрачыннасцю. Бо калі яно не братэрскае, гэта не сапраўднае выпраўленне! - лічыць Папа.

“Што да смаку, Езус нагадвае нам, што “кожнае дрэва пазнаецца па ягоным плодзе” (Лк 6:42). Ад чалавека зыходзяць розныя плады, і адным з іх з’яўляюцца словы, якія выспяваюць на яго вуснах, так што “тое, чым напоўнена сэрца, гавораць вусны ягоныя” (Лк 6:45). Дрэнныя плады – гэта гвалтоўныя, хлуслівыя, вульгарныя словы; добрыя плады – гэта справядлівыя і сумленныя словы, якія надаюць смак нашым размовам”, - напісаў Святы Айцец.

Францішак заахвоціў вернікаў спытаць сябе: “Як я гляджу на іншых людзей, на сваіх братоў і сясцёр? І якім я адчуваю іх погляд на сябе? Ці добрыя мае словы, ці ж яны прасякнуты горыччу і пыхай?”

“Сёстры і браты, дасылаю вам гэтыя разважанні з шпіталя, дзе, як вы ведаеце, знаходжуся ўжо некалькі дзён пад апекай урачоў і медыцынскіх работнікаў, якім шчыра дзякую за ўвагу і клопат. Адчуваю ў сэрцы благаслаўленне, якое хаваецца ў кволасці, бо менавіта ў такія моманты мы вучымся яшчэ больш давяраць Пану. У той жа час дзякую Богу за тое, што Ён дае мне магчымасць адчуць целам і духам стан шматлікіх хворых і пакутуючых”, - напісаў Папа.

“Дзякую за малітвы, якія ўзносяцца да Пана з сэрцаў вернікаў усяго свету. Я адчуваю вашу любоў і блізкасць, і ў гэты асаблівы момант я адчуваю, як мяне нясе і падтрымлівае ўвесь народ Божы. Дзякуй усім!”

“Я таксама малюся за вас. Малюся перш за ўсё за мір. Адсюль вайна выглядае яшчэ больш абсурднай. Будзем маліцца за змучаную Украіну, Палесціну, Ізраіль, Ліван, М'янму, Судан, Ківу”, - заклікаў Францішак.

“Давярымся Марыі, нашай Маці. Добрай нядзелі і да пабачэння!” - пажадаў вернікам Папа перад малітвай Анёл Панскі.

02 сакавіка 2025, 11:47
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930