Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Continuazione - "Jephtha", Oratorio in 3 atti, HWV 70, su testi di Thomas Morell, per soli, coro e orchestra
Расклад Падкасты
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота  (AFP or licensors)

Пантыфік: без перамен мы будзем паўтараць памылкі мінулага

3 сакавіка 2025 года Францішак скіраваў пасланне да ўдзельнікаў Генеральнай асамблеі Папскай акадэміі жыцця, прысвечанай тэме: “Канец свету? Крызісы, адказнасць і спадзяванні”. Пантыфік падпісаў яго 26 лютага, знаходзячыся ў шпіталі.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

У цэнтры дыскусій удзельнікаў форума знаходзіцца “полікрызіс” – паняцце, якое, па словах Папы, “нагадвае пра драматычнасць гістарычнай сітуацыі, у якой мы жывём, дзе сыходзяцца войны, кліматычныя змены, энергетычныя праблемы, эпідэміі, міграцыйныя з’явы, тэхналагічныя інавацыі”.

“Калі мы сур’ёзна не прааналізуем наш глыбокі супраціў пераменам – як асобных людзей, так і грамадства ў цэлым, – то будзем працягваць дзейнічаць так, як рабілі падчас іншых крызісаў, у тым ліку нядаўніх. Давайце згадаем пандэмію COVID: можна сказаць, мы яе змарнавалі, бо маглі б прыкласці больш намаганняў для перамены сумлення і сацыяльных практык”, - са шкадаваннем канстатаваў Пантыфік.


На думку Святога Айца, каб прагрэсаваць і пераадольваць страхі і звычкі, неабходна прыслухоўвацца да голасу навукі. “Тэма слухання – вырашальная. Гэта адно з ключавых слоў усяго сінадальнага працэсу, які мы пачалі і які цяпер знаходзіцца на этапе рэалізацыі”, - напісаў ён. “У сустрэчы з людзьмі і іх гісторыямі, у слуханні навуковых ведаў мы ўсведамляем, наколькі нашы параметры ў галіне антрапалогіі і культуры патрабуюць глыбокага перагляду”, - дадаў Францішак, нагадаўшы пра пагрозы тэхнакратычнага і ўтылітарысцкага падыходу, якія прыводзіць да панавання закону больш моцнага – закону, які дэгуманізуе.

Папа перакананы, што міждысцыплінарны падыход да інтэрпрэтацыі свету і яго эвалюцыі “можа даць нам знакі надзеі, якіх мы шукаем як пілігрымы ў гэты Юбілейны год”. “Надзея – гэта фундаментальная пазіцыя, якая падтрымлівае нас на шляху. Яна заключаецца не ў пасіўным чаканні, а ў рашучым імкненні да сапраўднага жыцця, якое выходзіць за вузкія межы індывідуалізму”, - напісаў Святы Айцец.


Пантыфік адзначыў, што перад абліччам складанага крызісу планетарнага маштабу патрэбны глабальныя інструменты, якія стануць знакамі надзеі для ўсіх. У гэтым кантэксце ён звярнуў увагу на “паступовую страту значнасці міжнародных арганізацый, якая была таксама падарвана блізарукімі падыходамі, скіраванымі на абарону прыватных і нацыянальных інтарэсаў”.

“Аднак мы павінны працягваць рашуча садзейнічаць развіццю больш эфектыўных сусветных арганізацый, здольных забяспечваць глабальнае агульнае дабро, ліквідаваць голад і галечу і абараняць асноўныя правы чалавека”, – сцвердзіў Папа, падкрэсліўшы, што такім чынам падтрымліваецца мультылатэралізм, які не залежыць ад зменлівых палітычных абставін і мае стабільную эфектыўнасць. “Гэта неадкладная задача, якая датычыць усяго чалавецтва”, – дадаў Святы Айцец.
 

03 сакавіка 2025, 12:35
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930