Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Valzer in La bem. magg. Op.34 n.1
Расклад Падкасты
Папа Францішак. Ілюстрацыйнае фота Папа Францішак. Ілюстрацыйнае фота  (AFP or licensors)

Папа ахвяраваў мільён еўра на будаўніцтва жылля для бедных

Папа Францішак ахвяраваў мільён еўра на рэканструкцыю былога Дома духавенства на паўночным захадзе Рыма. У яго памяшканнях плануецца стварыць дваццаць кватэр для людзей у патрэбе.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

Яшчэ перад сваёй шпіталізацыяй Пантыфік падтрымаў Фонд імя ксяндза Раберта Сардэлі, які дапамагае вырашаць надзвычайныя праблемы ў жыллёвай сферы ў Вечным горадзе. Пра ахвяраваную Францішкам суму стала вядома з ліста да духавенства, які скіраваў кардынал Бальтасарэ Рэйна, Папскі вікарый для Рымскай дыяцэзіі.

“З 23 па 27 чэрвеня 2025 года мы будзем святкаваць Юбілей семінарыстаў, біскупаў і святароў. Каб духоўна падрыхтавацца да яго, неабходна падумаць пра канкрэтныя знакі любові і надзеі, якія мы можам даць як Касцёл Рыма”, - напісаў іерарх.

Кардынал Рэйна таксама нагадаў, што падчас апошняй сустрэчы Папы з духавенствам Рымскай дыяцэзіі ўзнімалася пытанне жыллёвага крызісу, які закранае вялікую колькасць жыхароў італьянскай сталіцы. Ён паведаміў, што пасля кансультацый са святарскай радай было вырашана падтрымаць ахвяраваннямі Фонд імя ксяндза Раберта Сардэлі. Гэтая арганізацыя, названая ў гонар святара Рымскай дыяцэзіі, які клапаціўся пра бяздомных, аказвае дапамогу сем’ям, што сутыкнуліся з жыллёвымі цяжкасцямі.

Іерарх паведаміў рымскаму духавенству пра ахвяраванне Святога Айца і заклікаў пастыраў таксама штомесяц рабіць ахвяраванні на карысць Фонду, заахвочваючы да гэтага і вернікаў. “Я думаю, што важна зрабіць такі прароцкі жэст, які надае большую пераканаўчасць таму, пра што мы гаворым”, - дадаў Папскі вікарый.

 

07 сакавіка 2025, 08:30
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930