Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Rondeau. Allegro
Расклад Падкасты
Горад Белен у Амазоніі, дзе пройдзе наступная Канферэнцыя бакоў па клімаце COP-30 Горад Белен у Амазоніі, дзе пройдзе наступная Канферэнцыя бакоў па клімаце COP-30  (AFP or licensors)

Пантыфік: экалагічны крызіс патрабуе ўнутраннага навяртання

Францішак звярнуўся да бразільскіх вернікаў з пасланнем у падтрымку Кампаніі братэрства, якую ўжо больш за 60 гадоў праводзіць Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў Бразіліі. Ён заклікаў іх да экалагічнага навяртання.

Марыя Валодзіна - Vatican News

Тэма сёлетняй ініцыятывы: Братэрства і інтэгральная экалогія. Яе дэвіз: "І ўбачыў Бог, што гэта добра." (Быц 1:31).

Біскупы Бразіліі заклікаюць бразільскі народ прайсці падчас Вялікага посту шлях унутранага навяртання, заснаваны на энцыкліцы Laudato si’ (2015) і апостальскай адгартацыі Laudate Deum (2023), у якіх падкрэсліваецца тэрміновасць клопату пра навакольнае асяроддзе. Сённяшні экалагічны крызіс патрабуе глыбокага ўнутраннага навяртання кожнага з нас, каб дазволіць прыродзе адпачыць ад эксплуатацыі чалавекам, - гаворыцца ў пасланні Францішка, напісаным 11 лютага 2025 года, у літургічны ўспамін Маці Божай Лурдскай.

Папа падкрэсліў важнасць будучай 30-й Канферэнцыі бакоў па клімаце (COP-30), якая ў лістападзе 2025 года адбудзецца ў бразільскім горадзе Белен, у самым сэрцы дарагой яму Амазоніі. Святы Айцец выказаў спадзяванне, што канферэнцыя дапаможа нацыям і міжнародным арганізацыям “пераадолець кліматычны крызіс і захаваць цудоўнае стварэнне, якое Бог даверыў нам і за якое мы нясём адказнасць перад будучым пакаленнем”.

Пантыфік пажадаў бразільскім вернікам, каб велікапосны шлях прынёс духоўныя плёны і ўзмацніў надзею ў Юбілейны год. Ён даручыў Бразілію апецы Маці Божай з Апарэсіды і благаславіў усіх бразільцаў, асабліва тых, хто клапоціцца аб нашым агульным доме.

05 сакавіка 2025, 14:30
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930