Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
ЮТРАНЬ НА ЛАЦІНСКАЙ МОВЕ
Расклад Падкасты

Гадавіна абрання Францішка на Пасад святога Пятра

13 сакавіка 2025 года адзначаецца 12-я гадавіна абрання Папы Францішка на Пасад святога Пятра. Прапануем вашай увазе відэаролік “Ад Сіксцінскай капэлы да Святой Брамы”, які адлюстроўвае ключавыя падзеі мінулага года пантыфікату Святога Айца.

Марыя Валодзіна - Vatican News

На дванаццатым годзе свайго пантыфікату 88-гадовы Папа Францішак правёў 45 сустрэч з вернікамі на малітвах "Анёл Панскі" і "Regina Caeli", 32 агульныя аўдыенцыі, 30 Імшаў і амаль 230 сустрэч і аўдыенцый.

24 снежня 2024 года Пантыфік адчыніў Святую Браму Базілікі Святога Пятра, распачаўшы Юбілей Надзеі.

Праз два дні ён адчыніў Святую Браму ў рымскай турме “Рэбібія”, заклікаўшы ўсіх, хто знаходзіцца ўнутры і звонку, да адкрытасці сэрцаў.

У кастрычніку 2024 года Францішак правёў заключную сесію Сінода Біскупаў па сінадальнасці, якая падагульніла трохгадовы працэс абнаўлення Касцёла, накіраваны на пашырэнне ўдзелу ўсіх вернікаў у яго жыцці.

У верасні 2024 года Папа здзейсніў сваё самае доўгае апостальскае падарожжа ў Інданезію, Папуа-Новую Гвінею, Усходні Тымор і Сінгапур.
У тым жа месяцы ён здзейсніў візіт у Люксембург і Бельгію, а ў снежні 2024 года пабываў на французскім востраве Корсіка.

Святы Айцец таксама здзейсніў тры пастырскія візіты ў італьянскія гарады Венецыя, Верона і Трыест у маі-ліпені 2024 года.

Акрамя таго, Францішак апублікаваў сваю чацвёртую энцыкліку “Dilexit nos”, прысвечаную ролі Найсвяцейшага Сэрца Езуса ў сучасным грамадстве.

Ён узначаліў дзясяты за ўвесь свой пантыфікат кансісторый, надаўшы кардынальскую годнасць 21 новаму іерарху з розных куткоў свету, у тым ліку з Ірана, Японіі, Чылі, Філіпінаў і Алжыра.

На працягу года Папа дасылаў лісты падтрымкі і тэлеграмы спачування рэлігійным лідарам у зонах канфліктаў і рэгіёнах, пацярпелых ад катастроф. Ён ніколі не стамляўся заклікаць усіх да міру.

14 лютага 2025 года Святы Айцец быў шпіталізаваны з двухбаковай пнеўманіяй. 6 сакавіка, калі найбольш крытычны перыяд хваробы мінуў, Папа скіраваў аўдыёпасланне да вернікаў, якія маліліся за яго выздараўленне на Плошчы Святога Пятра. “Дзякую вам ад усяго сэрца за малітвы, якія ўзносіце за маё здароўе на плошчы. Я суправаджаю вас адсюль. Няхай Бог благаславіць вас, а Панна абараняе. Дзякую”, - прамовіў па-іспанску Святы Айцец.

13 сакавіка 2025, 10:29
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930