Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
РУЖАНЕЦ НА ЛАЦІНСКАЙ МОВЕ
Расклад Падкасты
 Ля клінікі "Джэмэлі" Ля клінікі "Джэмэлі"  (ANSA)

Францішак у стабільным стане, бронхаспазмаў не назіраецца

Стан Святога Айца стабільны: Францішак працягвае лячэнне ў клініцы “Джэмэлі”, чаргуючы розныя віды кіслароднай тэрапіі. Нягледзячы на стабільнасць паказчыкаў, прагноз застаецца стрыманым.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Паводле афіцыйнага камюніке Залы Друку Святога Пасада, апублікаванага сёння ўвечары, 1 сакавіка 2025 года, стан здароўя Папы застаецца стабільным. У паведамленні адзначаецца, што Святы Айцец, які ўжо шаснаццаць дзён знаходзіцца ў клініцы “Джэмэлі”, падтрымлівае добрыя паказчыкі газавага абмену, чаргуючы неінвазіўную механічную вентыляцыю з працяглымі перыядамі высокапаточнай кіслароднай тэрапіі.

"У Святога Айца адсутнічае павышаная тэмпература і не выяўлены лейкацытоз. Гемадынамічныя параметры стабільна захоўваюцца ў норме. Пантыфік працягвае харчавацца і рэгулярна выконваць рэспіраторную фізіятэрапію, праяўляючы актыўнае супрацоўніцтва", - паведамляецца ў бюлетэні Залы Друку.

Важным станоўчым паказчыкам з'яўляецца адсутнасць новых эпізодаў бронхаспазму. Паводле інфармацыі медыкаў, Францішак захоўвае поўную яснасць свядомасці і арыентацыю. У другой палове дня 1 сакавіка 2025 года ён прыняў Святую Камунію, пасля чаго прысвяціў час малітве.

Нягледзячы на стабільнасць стану Пантыфіка, прагноз па-ранейшаму застаецца стрыманым. Урачы клінікі “Джэмэлі” працягваюць пільна сачыць за здароўем Францішка, які знаходзіцца пад іх наглядам ужо больш за два тыдні.
 

01 сакавіка 2025, 19:29
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031