Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Rondo (Allegro ma non troppo)
Расклад Падкасты
Папа Францішак. Ілюстрацыйнае фота Папа Францішак. Ілюстрацыйнае фота  (AFP or licensors)

Святы Айцец: заўважаць прысутнасць Бога ў маласці

Наследаваць прыклад Сімяона і Ганны, “пілігрымаў надзеі”, якія мелі чыстыя вочы, здольныя бачыць далей за вонкавае, сумелі адчуць прысутнасць Бога ў маласці, былі здольныя з радасцю прыняць прыйсце Бога і запаліць надзею ў сэрцах братоў і сясцёр, - заклікаў Папа.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

26 лютага 2025 года ў Ватыкане быў абнародаваны тэкст катэхезы Святога Айца, які быў падрыхтаваны да агульнай аўдыенцыі, адмененай у сувязі з яго шпіталізацыяй. Пантыфік прысвяціў яе “прыгожасці Езуса Хрыста, нашай надзеі”, у таямніцы Яго ахвяравання ў святыні.

Папа заўважыў, што ў апавяданні пра дзяцінства Езуса евангеліст Лука паказвае паслухмянасць Марыі і Юзафа Закону Пана і ўсім яго прадпісанням. Насамрэч, ізраільцяне не былі абавязаны ахвяроўваць дзіця ў святыні, але, “тыя, хто жылі слуханнем Слова Пана і жадалі адпавядаць яму, лічылі гэта каштоўным звычаем”, - патлумачыў ён.


“Марыя і Юзаф не абмяжоўваліся ўключэннем Езуса ў гісторыю сям’і, народа і запавету з Богам, а клапаціліся таксама пра яго абарону і развіццё, уводзілі Яго ў атмасферу веры і культу”, - напісаў Святы Айцец, падкрэсліўшы, што таксама і бацькі Езуса паступова ўзрасталі ў разуменні свайго высокага паклікання.

Папа нагадаў, што ў Ерузалемскай святыні, “доме малітвы”, Святы Дух прамовіў да сэрца старца Сімяона, які з надзеяй чакаў спаўнення абяцанняў, дадзеных Богам народу праз прарокаў. Сімяон “адчуў у святыні прысутнасць Намашчанага Пана”, убачыў святло, якое заззяла пасярод народаў, пагружаных цемру, і выйшаў насустрач гэтаму дзіцятку, якое “было дадзена нам” – насустрач “Валадару супакою”.

Пантыфік заўважыў, што прытуліўшы “гэта малое і безабароннае дзіця”, менавіта сам Сімяон “знайшоў суцяшэнне і спаўненне свайго жыцця”, што выразіў удзячны спевам, які ў Касцёле стаў малітвай на заканчэнне дня:

“Цяпер адпускаеш слугу Твайго, Валадару,
паводле слова Твайго, у спакоі;
бо вочы мае ўбачылі збаўленне Тваё,
якое падрыхтаваў Ты перад абліччам усіх народаў,
святло для асвятлення язычнікаў
і хвалу народу Твайго Ізраэля” (Лк 2,29-32).

“Сімяон узносіць радасны спеў таго, хто бачыў, распазнаў і можа перадаць іншым сустрэчу са Збаўцам Ізраэля і народаў. Ён – сведка веры, які атрымлівае дар і перадае іншым; ён – сведка надзеі, якая не падвядзе; ён – сведка Божай любові, якая напаўняе радасцю і супакоем сэрца чалавека. Напоўнены гэтым духоўным суцяшэннем, старац Сімяон бачыць смерць не як канец, а як спаўненне, як паўнату, што чакае як “сястра”. Ён бачыць смерць, якая не знішчае, а ўводзіць у сапраўднае жыццё, смак якога ён ужо адчуў і ў якое верыць”, - напісаў Пантыфік.


Папа нагадаў, што Сімяон быў не адзіным, хто ўбачыў збаўленне, уцелаўлёнае ў Дзіцятку Езусе. Гэта здарылася таксама з Ганнай, удавой васьмідзесяці чатырох гадоў, якая пастамі і малітвай служыла ў святыні. Убачыўшы Дзіцятка, Ганна праславіла Бога Ізраэля за тое, што менавіта ў гэтым малым Ён адкупіў свой народ, і расказвала пра Яго ўсім. Такім чынам “у Ерузалемскай святыні зноў запалілася надзея ў сэрцах, бо ў ёй здзейсніў свой урачысты ўваход Хрыстус, наша надзея”, - падкрэсліў Святы Айцец.

“Дарагія браты і сёстры, давайце таксама і мы будзем наследаваць Сімяона і Ганну, гэтых “пілігрымаў надзеі”, якія мелі чыстыя вочы, здольныя бачыць далей за вонкавае, якія сумелі адчуць прысутнасць Бога ў маласці, якія былі здольныя з радасцю прыняць прыйсце Бога і запаліць надзею ў сэрцах братоў і сясцёр”, - заклікаў на завяршэнне катэхезы Папа.
 

26 лютага 2025, 12:04
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031