2023.10.08 Veglia di preghiera

Ватыкан: Ружанец за Папу на Плошчы Святога Пятра

На Плошчы Святога Пятра ў Ватыкане будзе праходзіць ружанцовая малітва за Папу з удзелам кардыналаў, супрацоўнікаў Рымскай курыі і структур Рымскай дыяцэзіі.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

“Ад сённяшняга вечара кардыналы, якія пражываюць у Рыме, разам з усімі супрацоўнікамі Рымскай курыі і Рымскай дыяцэзіі, выказваючы пачуцці Божага Народа, будуць збірацца на Плошчы Святога Пятра а 21.00, каб маліцца Ружанец за здароўе Святога Айца. Сённяшнюю малітву ўзначаліць Яго Эмінэнцыя кардынал-дзяржсакратар П’етра Паралін”, - паінфармавала 24 лютага 2025 года Зала Друку Апостальскай Сталіцы.

Афіцыйны прадстаўнік Святога Пасаду, Матэа Бруні, паведаміў у размове з журналістамі, што “такім чынам Касцёл засведчыць сваю блізкасць да Папы і хворых”.

Францішак шпіталізаваны ў рымскай клініцы Джэмэлі з 14 лютага 2025 года з двухбаковым запаленнем лёгкіх. У апошнія дні паведамляецца пра сур’ёзны стан яго здароўя. Тым не менш, Пантыфік застаецца ў прытомнасці і добрым настроі.
 

 

24 лютага 2025, 12:10