Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Юбілей узброеных сіл, паліцыі і службаў бяспекі ў Ватыкане Юбілей узброеных сіл, паліцыі і службаў бяспекі ў Ватыкане  (AFP or licensors)

Францішак: няхай паўсюль змоўкне зброя і будзе пачуты крык аб міры

Завяршаючы ўрачыстую літургію з нагоды Юбілею ўзброеных сіл, паліцыі і службаў бяспекі, Папа падкрэсліў, што мэтай вайсковай службы з'яўляецца законная самаабарона, а не панаванне над іншымі народамі.

Марыя Валодзіна - Vatican News

Перад малітвай Анёл Панскі, якая прайшла 9 лютага 2025 года на Плошчы Святога Пятра падчас Эўхарыстычнага набажэнства для вайскоўцаў, Святы Айцец узяў слова, каб падзякаваць прысутным за ўдзел у юбілейнай пілігрымцы, а таксама вайсковым ардынарыям і капеланам за душпастырскае служэнне.

Ён звярнуўся да вайскоўцаў усяго свету, заклікаючы ва ўмовах канфліктаў прытрымлівацца міжнародных канвенцый, а таксама шанаваць тварэнне. "Дасылаю сваё прывітанне ўсім вайскоўцам свету і хацеў бы нагадаць пра вучэнне Касцёла адносна гэтай тэмы", - сказаў Папа. Ён нагадаў словы 79-га параграфа пастырскай канстытуцыі Gaudium et spes, аднаго з галоўных дакументаў Другога Ватыканскага Сабору: "Тыя, хто служаць Радзіме ў шэрагах войска, павінны лічыць сябе таксама служыцелямі бяспекі і свабоды народаў".

"Вайсковая служба павінна ажыццяўляцца толькі з мэтай законнай самаабароны, а не для навязвання панавання над іншымі народамі. Заўсёды прытрымлівацца міжнародных канвенцый па пытаннях канфліктаў. І перш за ўсё – свята шанаваць жыццё і тварэнне", - нагадаў Францішак.

Папа скіраваў свае думкі да краін, якія пакутуюць ад войнаў. Ён заклікаў “маліцца за мір у змучанай Украіне, Палесціне, Ізраілі, М'янме, на ўсім Блізкім Усходзе, у Ківу, Судане. Няхай паўсюль змоўкне зброя і будзе пачуты крык народаў, якія прагнуць міру", - заклікаў Святы Айцец.

09 лютага 2025, 13:04
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930