Святы Айцец сустрэўся з кіраўнікамі Гаіці і Панамы
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
Першым, а восьмай гадзіне раніцы, Святы Айцец прыняў прэзідэнта Панамы. Сустрэча працягвалася трыццаць хвілін і прайшла ў сяброўскай атмасферы. Падчас размовы былі закрануты пытанні двухбаковых адносін паміж Святым Пасадам і Панамай, а таксама роля Касцёла ў жыцці краіны.
Праз паўтары гадзіны Францішак сустрэўся з кіраўніком Пераходнага савета Гаіці Лэслі Вальтэрам. Дваццаціхвілінная размова была прысвечана складанай сітуацыі ў краіне і пошуку шляхоў выхаду з крызісу.
Па традыцыі абодва кіраўнікі абмяняліся падарункамі са Святым Айцом. Прэзідэнт Панамы падарыў Францішку фотаальбомы пра Панамскі канал і памятны медаль прэзідэнцтва, а кіраўнік Гаіці – фотаальбомы пра сваю краіну. У сваю чаргу, Францішак падарыў кожнаму з гасцей зборнікі папскіх дакументаў, Пасланне на Сусветны дзень міру 2025 года і мастацкія творы: барэльеф Дыялог паміж пакаленнямі для прэзідэнта Гаіці і тэракотавую скульптуру Пяшчота і любоў для кіраўніка Панамы.