Папа падзякаваў афрыканскім цыркачам за здольнасць смяшыць
Марыя Валодзіна - Vatican News
У гэтыя святочныя дні афрыканскі цырк CircAfrica гастраліруе ў Рыме, на былым веладроме ў раёне ЭУР. У склад трупы ўваходзяць прафесійныя артысты з Эфіопіі, Танзаніі, Туніса, Марока, Кеніі, Егіпта, Сенегала, Паўднёвай Афрыкі і іншых краін.
На ватыканскай сцэне выступілі каля шасцідзесяці жанглёраў, танцораў, клоўнаў, акрабатаў і нават два механічныя сланы – вялікія лялькі, якія рухаюцца з дапамогай сучасных тэхналогій.
Пад гукі музычных кампазіцый вядомых афрыканскіх спевакоў, артысты цырка выступілі з кароткай прэзентацыяй свайго шоу – сапраўднай данінай павагі афрыканскаму мастацтву ў самых розных яго формах.
Францішак з задавальненнем назіраў за выступленнем, асабліва яго ўразілі акрабатычныя нумары. Пагладзіўшы аднаго з сланоў, ён выказаў шчырую ўдзячнасць артыстам за іх працу і здольнасць дарыць людзям радасць і добры настрой.
“Шчыра дзякую гэтым жанчынам і мужчынам, якія рассмяшылі нас. Цырк смяшыць нас, як дзяцей. У цыркаў ёсць такая місія: смяшыць нас і рабіць добрыя рэчы. Вялікі дзякуй усім вам!” - сказаў Папа.