Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Inizio - "Jephtha", Oratorio in 3 atti, HWV 70, su testi di Thomas Morell, per soli, coro e orchestra
Расклад Падкасты
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Гістарычны візіт Пантыфіка на славутую італьянскую кінастудыю

У межах Юбілею Творцаў і Свету Культуры 17 лютага 2025 года Папа Францішак упершыню ў гісторыі наведае славутую італьянскую кінастудыю Чынэчыта.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Як паведамляе інфармацыйная служба творчай майстэрні, гэта будзе першы візіт Пантыфіка на легендарную кінастудыю за ўвесь час яе існавання.

"Як толькі мы даведаліся пра магчымасць арганізаваць тое, што ўвойдзе ў гісторыю як першы візіт Пантыфіка ў Чынэчыта, Міністэрства ў супрацоўніцтве са студыяй пачало з вялікім энтузіязмам працаваць над арганізацыяй сустрэчы Святога Айца з акцёрамі і супрацоўнікамі студыі", - падкрэсліла дзяржаўны сакратар па пытаннях культуры Лючыя Баргандзоні.

"Для Чынэчыта вялікі гонар упершыню прымаць візіт Святога Айца, - адзначыла генеральны дырэктар студыі Мануэла Качамані. - Тое, што гэтая ўрачыстая падзея адбудзецца ў доме італьянскага і міжнароднага кіно, якое славіцца выдатнымі майстрамі, з'яўляецца неверагодным прызнаннем. Мы бясконца ўдзячныя Святому Айцу, чыя прыхільнасць да мастацтва і шчырая любоў да кіно робіць нас яшчэ больш свядомымі нашай місіі".

Візіт Папы Францішка на кінастудыю Чынэчыта адбудзецца ў межах Юбілею Творцаў і Свету Культуры, які пройдзе з 15 па 18 лютага 2025 года. Падчас сустрэчы плануецца дыялог Пантыфіка з прадстаўнікамі кінаіндустрыі і работнікамі студыі.

29 студзеня 2025, 09:59
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930