Наступствы ізраільскіх бамбардзіровак Сектара Газа Наступствы ізраільскіх бамбардзіровак Сектара Газа  (AFP or licensors)

Пантыфік: маліцца за мір і дапамагчы ахвярам апоўзня ў М’янме

На заканчэнне агульнай аўдыенцыі, якая адбылася 15 студзеня 2025 года ў Ватыкане, Пантыфік выказаў сваю падтрымку ахвярам апоўзня ў М’янме і заклікаў да малітвы аб навяртанні вытворцаў зброі.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

Францішак паведаміў, што 13 студзеня 2025 года ў штаце Качын, М’янма, у зоне здабычы мінералаў адбыўся апоўзень, які абрынуўся на жылыя дамы. У выніку гэтага стыхійнага бедства загінулі людзі, многія лічацца зніклымі без вестак, а матэрыяльны ўрон аказаўся значным.

“Я блізкі да людзей, якія пацярпелі ад гэтага бедства, і малюся за тых, хто загінуў, а таксама за іх сем’і. Няхай нашы браты і сёстры, якія перажываюць гэтыя цяжкія выпрабаванні, не будуць пазбаўленыя падтрымкі і салідарнасці міжнароднай супольнасці”, - адзначыў Святы Айцец.

Пантыфік таксама заклікаў не забывацца ў малітвах пра змучаную вайной Украіну, М’янму, Палесціну, Ізраіль і іншыя краіны, якія працягваюць знаходзіцца ў стане канфлікту. “Вайна – гэта заўсёды паражэнне”, - падкрэсліў Францішак.

Святы Айцец заахвоціў вернікаў маліцца аб навяртанні сэрцаў тых, хто займаецца вытворчасцю зброі, бо менавіта іх прадукцыя становіцца прычынай гібелі людзей.
 

15 студзеня 2025, 10:23