Францішак: выкарыстоўваць патэнцыял рэсурсаў, якімі валодаем
Аляксандр Панчанка - Vatican News
Гандлёвая кампанія была названа ў гонар святой заступніцы Гранады – горада, у якім размяшчаецца яе штаб-кватэра. Карпарацыя, якая сёлета адзначае 65-годдзе, у сваёй дзейнасці кіруецца прынцыпамі сацыяльнага вучэння Касцёла і мае адмысловы фонд, прызначаны для дапамогі бедным. У яе склад уваходзяць каля 2750 крам не толькі ў Іспаніі, але таксама ў Партугаліі, Гібралтары, Экватарыяльнай Гвінеі і Каба-Вердэ.
“Я з вялікай цікавасцю азнаёміўся з вашай працай як кампаніі і як фонду. Гэты дуэт мне здаецца вельмі важным, бо першая дапамога, якую мы можам аказаць грамадству – гэта выкарыстоўваць патэнцыял тых рэсурсаў, якімі валодаем, праз прафесійнае служэнне, што адпавядае рэальным патрэбам людзей і спрыяе ўстойліваму развіццю”, - сказаў Святы Айцец.
Пантыфік заклікаў гасцей працягваць дапамагаць людзям у патрэбе, ахвярам войнаў і прыродных катаклізмаў, аб’ядноўваць намаганні і памятаць, што ў вялікай мазаіцы важны кожны элемент.