Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота  (ANSA)

Папа павіншаваў хрысціян усходняй традыцыі з Калядамі

На заканчэнне сустрэчы з вернікамі на малітве “Анёл Панскі” на плошчы Святога Пятра ў Ватыкане Папа скіраваў віншаванні хрысціянам, якія будуць святкаваць Божае Нараджэнне 7 студзеня.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

“Я рады выказаць свае самыя цёплыя пажаданні царкоўным супольнасцям на Усходзе, якія заўтра будуць святкаваць Божае Нараджэнне. Я асаблівым чынам запэўніваю ў сваіх малітвах за тых, хто пакутуе па прычыне канфліктаў, якія працягваюцца. Няхай Езус, Валадар супакою, прынясе ўсім мір і спакой”, - сказаў Папа 6 студзеня 2025 года.

Францішак заклікаў вернікаў не забывацца маліцца за мір у змучанай Украіне, у Палесціне, Ізраілі, М’янме і ва ўсіх іншых краінах, якія знаходзяцца ў стане вайны.
 

06 студзеня 2025, 13:07