Папа да моладзі са слабым зрокам: станьце знакамі надзеі для іншых
Марыя Валодзіна - Vatican News
Святы Айцец павіншаваў гасцей з Новым годам. “Хай гэта будзе год асабістага росту, а таксама сяброўства паміж вамі. Для Касцёла 2025 год – Юбілейны. Па традыцыі кожныя 25 гадоў адзначаецца Юбілейны год. У гэтага Юбілею ёсць тэма, дэвіз. Ведаеце які? Паглядзім, ці памятае хтосьці з вас... Так! Пілігрымы надзеі”, - распачаў сустрэчу з дзецьмі і моладдзю Францішак.
Папа заклікаў гасцей заўсёды, у любым узросце, рухацца наперад, ніколі не спыняцца, ісці па шляху. Ён растлумачыў, што пілігрым – гэта той, хто не проста ідзе, а рушыцца да мэты – святыні, якая прыцягвае яго, служыць матывам яго падарожжа. “У выпадку Юбілею гэта мэта – Брама. Цікава, праўда? Святая Брама. Вядома, гэта сімвал: Святая Брама ўяўляе сабой Езуса Хрыста, Яго таямніцу збаўлення, якая дазваляе нам увайсці ў новае жыццё, вызваленае ад рабства граху, каб любіць і служыць Богу і бліжняму”, - патлумачыў Пантыфік.
Святы Айцец прывёў прыклады святых, якія сталі сапраўднымі пілігрымамі надзеі: П'ер Джорджыа Фрасаці, святы Францішак і святая Клара Асізскія. Ён заклікаў моладзь ісці па гэтым шляху, становячыся маленькімі знакамі надзеі для іншых.