Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Requiem in Re minore, K626, per soli, coro e orchestra
Расклад Падкасты

Францішак мальтыйскім рыцарам: ісці па шляху шчодрасці

Крочыць за Хрыстом па шляху служэння і шчодрасці заклікаў Францішак прадстаўнікоў Арцыбрацтва святога Яна Хрысціцеля і святога Яна Евангеліста Мальтыйскага ордэна з італьянскага Катандзара, якіх 3 студзеня 2025 года прыняў на аўдыенцыі ў Ватыкане.

Марыя Валодзіна - Vatican News

У сваім звароце Папа адзначыў, што сустрэча адбываецца ў пачатку новага года, у перыяд святкавання Юбілею, а таксама неўзабаве пасля ўрачыстасці Святой Багародзіцы Марыі, заступніцы брацтва. Члены брацтва ўшаноўваюць яе пад тытулам Адзігітрыі – той, што паказвае дарогу, Езуса, які ёсць дарога, праўда і жыццё (пар. Ян 14,6).

“Марыя трымае на руках Збаўцу, народжанага для нас. Вось падзея любові, пра якую вы сведчыце, пакланяючыся Найсвяцейшаму Сакрамэнту, служачы бліжняму і крочачы ў гісторыі вашага горада. Таму я хацеў бы коратка паразважаць з вамі пра гэтыя тры дзеясловы: пакланяцца, служыць, ісці”, - прапанаваў Святы Айцец.

Папа заклікаў брацтва з вялікай адданасцю працягваць асабістую і супольную малітву, асабліва ў Святы год. “Няхай адарацыя будзе той сілай, якая пастаянна абнаўляе ваша старажытнае брацтва”, - пажадаў ён.

Пантыфік падкрэсліў цесную сувязь паміж адарацыяй і служэннем бліжняму, пра якую нельга забываць. Хрыстус прыйшоў у свет, каб служыць (пар. Мк 10,45). Служачы бедным і хворым са спачуваннем і пяшчотай, мы служым Пану, - нагадаў Францішак.

Папа заклікаў гасцей ісці за Хрыстом з цярплівасцю, трымаючы падчас зямнога пілігрымавання запаленую свечку веры. Як Біскуп Рыма, ён скарыстаўся нагодай, каб падзякаваць гасцям за штогадовае ахвяраванне велікоднай свечкі для латэранскай базілікі, а таксама за ахвяраванні на папскую дабрачыннасць. Францішак заахвоціў брацтва працягваць з надзеяй крочыць па шляху шчодрасці, благаславіў іх сем'і і папрасіў маліцца аб ім.

03 студзеня 2025, 11:21
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031