Пошук

Анёл Панскі Анёл Панскі

Францішак: хопіць наносіць удары па мірным насельніцтве!

На заканчэнне сустрэчы з вернікамі на малітве “Анёл Панскі”, якая прайшла 5 студзеня 2025 года ў Ватыкане, Папа заклікаў міжнародную супольнасць рашуча дзейнічаць для гарантыі выканання гуманітарнага права ў час канфліктаў.

Марыя Валодзіна - Vatican News

Францішак заклікаў маліцца за мір ва ўсіх краінах, дзе працягваюцца канфлікты і пакутуюць мірныя людзі. “Працягваем маліцца за мір ва Украіне, у Палесціне, Ізраілі, Ліване, Сірыі, М'янме, Судане”, - заахвоціў Пантыфік вернікаў, якія сабраліся на ватыканскай плошчы.

“Міжнародная супольнасць павінна рашуча дзейнічаць для забеспячэння таго, каб падчас канфліктаў выконвалася гуманітарнае права. Хопіць страляць па мірным насельніцтве, хопіць страляць па школах, шпіталях, хопіць страляць па працоўных месцах! Не будзем забываць, што вайна – гэта заўсёды параза, заўсёды!” - падкрэсліў Святы Айцец.

05 студзеня 2025, 12:52