Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
РУЖАНЕЦ НА ЛАЦІНСКАЙ МОВЕ
Расклад Падкасты
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Аўтабіяграфія Папы: ад сям'і мігрантаў да Пасада Пятра

У новай аўтабіяграфіі пад назвай Spera Францішак распавядае пра цудоўнае выратаванне сваёй сям'і, роздумы пра значэнне гумару ў жыцці і глыбокія асабістыя перажыванні.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Лёс часам залежыць ад нечаканых абставін, і гісторыя сям'і Бергольё – яскравае таму пацвярджэнне. У сваёй новай кнізе Папа апісвае падзею, якая магла назаўсёды змяніць гісторыю яго сям'і і Касцёла: "Мае дзядулі і іх адзіны сын, Марыа, малады чалавек, які стаў маім бацькам, купілі білет на гэтую доўгую пераправу, на карабель, які выплыў з порта ў Генуі 11 кастрычніка 1927 года, накіроўваючыся ў Буэнас-Айрэс".

Сям'я была вымушана адкласці падарожжа з прычыны нерэалізаванай маёмасці. Гэтая затрымка выратавала ім жыццё, бо карабель, на які яны набылі білеты, затануў у дарозе. "Не ўяўляеце, колькі разоў я дзякаваў Боскаму Провіду. Менавіта таму я цяпер тут", - дзеліцца Святы Айцец.

Асаблівае месца ў аўтабіяграфіі займаюць успаміны пра сямейнае жыццё і ролю гумару ў пераадоленні цяжкасцей. "У жыцці маёй сям'і было шмат складаных сітуацый, пакут, слёз, але нават у самыя цяжкія моманты мы адчувалі, што ўсмешка і смех могуць даць энергію, каб вярнуцца на правільны шлях. Перш за ўсё гэтаму нас навучыў тата", - піша Папа.

Францішак падкрэслівае, што гумар – гэта не спроба схавацца ад праблем. "Комік – гэта толькі трагік, убачаны ззаду", - заўважае ён, тлумачачы, што сапраўдны гумар дапамагае захаваць прастору для радасці, каб эфектыўна супрацьстаяць цяжкасцям.

У кнізе ёсць цікавы эпізод пра святога Яна Паўла II, які дэманструе важнасць пачуцця гумару ў касцельным жыцці. Калі адзін з кардыналаў паспрабаваў пакрытыкаваць будучага Папу за яго захапленне спортам, Караль Вайтыла адказаў з характэрнай для яго іроніяй: "А ці ведаеш ты, што ў Польшчы гэтым займаецца не менш за 50 працэнтаў кардыналаў?" - пры тым, што ў краіне тады было ўсяго два кардыналы.

Кранальным з'яўляецца аповед пра першае наведванне турмы, дзе Францішак сустрэўся з сябрам, асуджаным за забойства. "Я бачыў яго праз маленькае акенца як паштовую марку, падзеленую на чатыры часткі, абрамленую цяжкімі жалезнымі дзвярыма. Гэта было жахліва, я быў глыбока ўражаны", - успамінае Папа.

Аўтабіяграфія Spera, напісаная ў супрацоўніцтве з Карла Мусо, раскрывае асобу Папы Францішка як чалавека глыбокай веры, які праз асабісты досвед і выпрабаванні прыйшоў да разумення важнасці надзеі і гумару ў духоўным жыцці. "Іронія з'яўляецца лекамі не толькі для падняцця духу і асвятлення іншых, але і для нас саміх, бо самаіронія – гэта магутны інструмент для пераадолення спакусы нарцысізму", - падсумоўвае Святы Айцец.

Аўтабіяграфія Папы выйдзе 14 студзеня 2025 года ў розных краінах свету. У артыкуле выкарыстаны ўрыўкі, апублікаваныя 12 студзеня 2025 года ў італьянскіх выданнях La Stampa, Avvenire, Il Messaggero і Il Giorno.
 

13 студзеня 2025, 11:31
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930