Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Allegro di molto
Расклад Падкасты
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Ватыканскія СМІ: трансляцыі на дзвюх новых мовах жэстаў

Медыя Святога Пасаду павялічваюць колькасць моваў жэстаў, на якіх вядуцца анлайн-трансляцыі агульных аўдыенцый і малітвы "Анёл Панскі". Да ўжо існуючых італьянскай і амерыканскай, дадаюцца французская і іспанская мовы.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

Трансляцыі распачнуцца 26 студзеня 2025 года на адмысловых каналах Vatican News у Youtube. У гэты дзень у Ватыкане Святы Айцец узначаліць урачыстыя цэлебрацыі з нагоды Нядзелі Божага Слова і завяршэння Юбілею свету СМІ.

Ініцыятыва рэалізуецца ў рамках праекту Ніхто не выключаны, мэта якога – данесці слова Папы да людзей з праблемамі слыху. Яна праводзіцца з 2021 года, калі трансляцыі падзей з удзелам Святога Айца пачалі весціся з тлумачэннем на італьянскую і амерыканскую мовы жэстаў. Праект стаў магчымы дзякуючы фінансавай падтрымцы амерыканскага дабрачыннага фонда Conrad N. Hilton Foundation.

Дыкастэрыя па камунікацыі выпусціла таксама мабільны дадатак Vatican for All, які дае магчымасць людзям з сэнсарнымі парушэннямі атрымліваць інфармацыю аб дзейнасці Папы і жыцці Касцёла.
 

24 студзеня 2025, 10:00
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031