Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Ouverture da La Forza del destino
Расклад Падкасты
Пасяджэнне Сінода Біскупаў. Ілюстрацыйнае фота Пасяджэнне Сінода Біскупаў. Ілюстрацыйнае фота  (Vatican Media)

Пантыфік прызначыў членаў Звычайнай рады Сінода Біскупаў

13 снежня 2024 года Папа прызначыў чатырох членаў XVI Звычайнай Рады Генеральнага сакратарыята Сінода Біскупаў. Яны будуць прымаць удзел ў рэалізацыі рашэнняў апошняга сінадальнага сходу і рыхтаваць наступную Асамблею.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

Членамі Рады, прызначанымі Пантыфікам, сталі кардынал Жан-Клод Олерыш, арцыбіскуп Люксембурга; кардынал Рабэрта Рэполе, арцыбіскуп Турына; сястра Сымона Брамбіла, сакратар Дыкастэрыі па справах інстытутаў кансэкраванага жыцця і таварыстваў апостальскага жыцця; а таксама свецкая верніца – Марыя Лія Дзэрвіна, член Дыкастэрыі па справах біскупаў.

Звычайная Рада Генеральнага сакратарыята Сінода Біскупаў складаецца з сямнаццаці чалавек. Дванаццаць членаў былі выбраны ўдзельнікамі сінадальнага сходу, які праходзіў у кастрычніку 2024 года ў Ватыкане. Сярод іх па адным прадстаўніку ад Усходніх Цэркваў і Акіяніі, і па два прадстаўнікі ад Паўночнай Амерыкі, Лацінскай Амерыкі, Еўропы, Афрыкі і Азіі. Кіраўніком структуры з'яўляецца сам Папа.
 

13 снежня 2024, 12:03
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031