Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Tango y Tientos (Allegretto - Largo - Allegro)
Расклад Падкасты
Папа Францішак. Ілюстрацыйнае фота Папа Францішак. Ілюстрацыйнае фота 

Пантыфік: права на жыццё і мір – аснова ўсіх іншых правоў

Францішак падзяліўся паведамленнем у сацыяльнай сетцы Х, прымеркаваным да Дня правоў чалавека, які адзначаецца 10 снежня па ініцыятыве Генеральнай Асамблеі ААН.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

“Права чалавека на жыццё і мір з’яўляецца неабходнай умовай для ажыццяўлення ўсіх астатніх правоў. Няхай кіраўнікі дзяржаў пачуюць вокліч аб міры мільёнаў людзей, пазбаўленых самых элементарных правоў з-за вайны, маці ўсіх бед!”, - заклікаў Святы Айцец.

Дзень правоў чалавека прымеркаваны да даты прыняцця аднаго з самых значных дакументаў у свеце – Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека. Яна была сфармуляваная Генеральнай Асамблеяй ААН у Парыжы 10 снежня 1948 года.

Тэма 2024 года: Нашы правы, наша будучыня, зараз. “Правы чалавека пашыраюць магчымасці людзей і супольнасцяў, дазваляючы ім будаваць лепшую будучыню. У гэты Дзень правоў чалавека мы падкрэсліваем, што правы чалавека – гэта шлях да рашэнняў. Яны адыгрываюць ключавую ролю як прэвентыўная, ахоўная і пераўтваральная сіла дабра”, - паведамляецца на сайце Арганізацыі Аб’яднаных Нацый.
 

10 снежня 2024, 11:35
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031