Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
La Battaglia di Legnano
Расклад Падкасты
Нікарагуанскія вернікі. Ілюстрацыйнае фота Нікарагуанскія вернікі. Ілюстрацыйнае фота  ( Javier Ruíz y Lázaro Gutiérrez)

Папа да Касцёла ў Нікарагуа: давяраць Богу нават у цяжкасцях

Папа скіраваў пастырскі ліст да Божага народа ў Нікарагуа, заклікаючы ніколі не сумнявацца ў Богу, нават у цяжкія моманты. На працягу апошніх гадоў Касцёл у гэтай краіне сутыкаецца з пераследам, арыштамі і высылкай біскупаў і святароў.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

“Я ўжо даўно хацеў напісаць вам пастырскі ліст, каб яшчэ раз пацвердзіць маю любоў да нікарагуанскага народа, які заўсёды вылучаўся надзвычайнай любоўю да Бога”, - прызнаўся Пантыфік, запэўніваючы адрасатаў паслання ў сваёй духоўнай блізкасці, асабліва ў гэтыя дні Навэнны да Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі.

“Не забывайце пра любячы Божы Провід, які суправаджае нас і з’яўляецца адзіным верным правадыром. Менавіта ў самыя складаныя моманты, калі па-чалавечы немагчыма зразумець, чаго хоча ад нас Бог, мы пакліканы не сумнявацца ў Яго клопаце і міласэрнасці. Сыноўскі давер да Яго, а таксама вернасць Касцёлу – гэта два вялікія маякі, якія асвятляюць ваша жыццё”, - нагадаў Францішак.

Святы Айцец адзначыў, што “вера і надзея чыняць цуды”, а прыкладам гэтага з’яўляецца Беззаганная Панна, “ззяючая сведка такога даверу”. “Вы заўсёды адчувалі Яе мацярынскую апеку ва ўсіх вашых патрэбах і выражалі вашу ўдзячнасць у вельмі прыгожай і духоўна багатай рэлігійнасці”, - дадаў Пантыфік.

Папа пажадаў, каб урачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі, якая адбудзецца напярэдадні адкрыцця Юбілею 2025 года, дала ўсім вернікам краіны падтрымку, у якой яны маюць патрэбу ў цяжкасцях, няпэўнасці і працы.

Францішак параіў маліцца Ружанец, каб кожны дзень разважаць пра таямніцы жыцця Езуса і Марыі. “Як часта мы ўключаем у таямніцы Ружанца нашае ўласнае жыццё, з яго момантамі радасці, смутку, святла і славы. Падчас малітвы Ружанца гэтыя таямніцы пранікаюць у глыбіню нашых сэрцаў, дзе захоўваецца свабода дачок і сыноў Божых, якую ніхто не можа ў нас адабраць. Колькі ласкаў мы атрымліваем праз Ружанец, гэтую магутную малітву”, - сцвердзіў Папа, завяршаючы ліст малітвай, напісанай для Юбілейнага года, словамі якой папрасіў аб міры і ўсіх ласках, у якіх маем патрэбу.
 

02 снежня 2024, 12:24
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930