Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
No.7 Capriccio in Re Minore
Расклад Падкасты
Анёл міру Анёл міру 

Францішак атрымаў у падарунак карціну “Анёл міру”

22 снежня 2024 года Святы Айцец атрымаў незвычайны падарунак ад падапечных Дыспансэра святой Марты – ватыканскага медпункта для дзяцей з бедных сем’яў. Госці падарылі яму карціну “Анёл міру” мастачкі Лючыі Фіёрэ.

Марыя Валодзіна - Vatican News

У сваім творы мастачка імкнулася перадаць ідэю таго, што “усё яшчэ можна верыць, верыць у мір, верыць у сапраўдную любоў”. Карціна адлюстроўвае дзяўчынку са слязамі на вачах, гэта вобраз мільёнаў дзяцей, якія пакутуюць ад вайны і беднасці. За спіной дзіцяці – выбух бомбы, наперадзе – белы голуб, які сімвалізуе мір. Мастачка нагадвае, што кожная слязінка дзіцяці не застаецца непрыкметнай для Бога. Сваім творам яна заклікае да надзеі і салідарнасці.

Да падарунка быў прыкладзены ліст, у якім тлумачыцца, што голуб сімвалізуе таксама і Папу Францішка як пасланніка міру, любові, веры і міласэрнасці.

Дзеці, якія ўручылі падарунак, таксама павіншавалі Пантыфіка з надыходзячымі Калядамі і з 88-годдзем, прынеслі яму святочны торт і праспявалі спеў.

24 снежня 2024, 09:28
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031