Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Ліванскі бежанец. Ілюстрацыйнае фота Ліванскі бежанец. Ілюстрацыйнае фота  (AFP or licensors)

Францішак: Юбілей – нагода для спынення агню на ўсіх франтах

У сваёй прадмове да кнігі “Юбілей надзеі” Папа пажадаў, каб Святы год стаў перыядам навяртання і перагляду жыцця ў святле Евангелля.

Марыя Валодзіна - Vatican News

Аўтар кнігі Юбілей надзеі (Giubileo della speranza) – італьянскі журналіст Франчэска Антоніа Грана. Выданне выйшла ў выдавецтве Elledici.

У прадмове да кнігі Святы Айцец падзяліўся сваёй марай пра свет, у якім зброя ляжыць на складах, дзе вытворцы зброі не спрабуюць зарабляць на смерці людзей, дзе смяротнае пакаранне не існуе, а зняволеныя атрымліваюць “формы амністыі”.

Заклік да спынення войнаў

"Як бы я хацеў, каб наступны Юбілей стаў нагодай для спынення агню ва ўсіх краінах, дзе ідзе вайна!" - напісаў Пантыфік. У вайны не бывае пераможцаў: усе бакі заўсёды церпяць паражэнне, - падкрэсліў ён. Гэтыя ж самыя думкі ён выказваў і ў Юбілейнай буле Spes non confundit. Яны засноўваюцца на перакананні Францішка ў тым, што надзея – гэта не проста аптымізм ці пазітыўнае ўспрыманне будучыні, а “канкрэтная цнота, жыццёвая ўстаноўка, звязаная з канкрэтным выбарам. Надзея патрабуе намаганняў кожнага для дасягнення дабра”. Захаванне надзеі – гэта каштоўная “сацыяльная, інтэлектуальная, духоўная, мастацкая і палітычная дзейнасць у вышэйшым сэнсе гэтага слова. Захоўваць надзею значыць аддаваць свае навыкі і рэсурсы на карысць агульнага дабра", - падкрэсліў Папа.

Юбілей як пастырскі інструмент

Францішак звярнуў увагу на парадокс, які тычыцца мігрантаў: іх небяспечныя, часам трагічныя, падарожжы, “сапраўдныя падарожжы адчаю" называюць падарожжамі надзеі. Папа таксама нагадаў пра неабходнасць стварэння “годных умоў” для турэмных зняволеных і адмены смяротнага пакарання, якое ён лічыць "непрымальным, бо яно парушае недатыкальнасць і годнасць чалавека". Юбілей – гэта “не проста каляндарная падзея, а сапраўдны пастырскі інструмент, якім, пачынаючы з XIV стагоддзя па сённяшні дзень, карыстаюцца Пантыфікі для таго, каб адказаць на патрабаванні свайго часу”, - напісаў Папа.

Момант для пераасэнсавання жыцця

У наступным 2025 годзе мільёны пілігрымаў пройдуць праз Святую Браму ў Базіліцы Святога Пятра і трох іншых папскіх базіліках. Францішак спадзяецца, што гэтае паломніцтва стане “не проста турыстычным падарожжам або дасягненнем мэты, як гэта адбываецца на Алімпійскіх гульнях”, а “сапраўднай падставай для навяртання, для перагляду жыцця ў святле Евангелля", і што кожны пілігрым здзейсніць тайны жэст міласэрнасці.

Прыклад маладых святых

Падчас Юбілейных урачыстасцей будуць кананізаваны два маладыя святыя – П’ер Джорджа Фрасаці і Карла Акуціс. На думку Папы, іх прыклад заклікае сучасную моладзь не "жыць на канапе" свайго жыцця, але, з Езусам у сэрцы, напаўняць яго прыгажосцю любові і служэння.

03 снежня 2024, 11:11
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031