Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Finale (Vivace ma non troppo)
Расклад Падкасты
Францішак прыьбыў на Корсіку Францішак прыьбыў на Корсіку 

Святы Айцец прыбыў на Корсіку з гістарычным візітам

Францішак прыбыў на Корсіку з апостальскім візітам. Папскі самалёт прызямліўся ў аэрапорце імя Напалеона Банапарта ў Ажаксьё 15 снежня 2024 года каля 9.00.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Святога Айца сустрэлі апостальскі нунцый у Францыі, арцыбіскуп Чэлесціна Мільёрэ, міністр унутраных спраў і міністр па справах Еўропы і замежных спраў Францыі.

Пасля афіцыйнай цырымоніі сустрэчы, якая ўключала ваенныя ўшанаванні і прэзентацыю дэлегацый, Папа накіраваўся да старажытнага Баптыстэрыя Святога Яна, які з'яўляецца ўнікальным помнікам ранняга хрысціянства.

Баптыстэрый, адкрыты ў 2005 годзе падчас археалагічных раскопак, датуецца пачаткам VI стагоддзя. Ён уяўляе сабой выдатны прыклад ранняй хрысціянскай архітэктуры з крыжападобным басейнам для хрышчэння і меншай цыліндрычнай ёмістасцю, якая верагодна выкарыстоўвалася для абраду амывання ног катэхуменаў.

Баптыстэрый Святога Яна
Баптыстэрый Святога Яна

Падчас наведвання Баптыстэрыя адбылася кароткая малітоўная цырымонія, дзе малады вернік прачытаў Credo, пасля чаго Францішак, праязджаючы на папамабілі, акрапіў прысутных асвячонай вадой.

Пасля наведвання старажытнага Баптыстэрыя Святога Яна, папскі картэж накіраваўся да Палаца кангрэсаў і выставак, які знаходзіцца ўсяго ў 300 метрах. У сучасным будынку, які з'яўляецца галоўнай пляцоўкай для правядзення значных падзей у сталіцы Корсікі, Францішак прыме ўдзел у міжнародным кангрэсе на тэму народнай рэлігійнасці.

Карсіканцы вітаюць Францішка
Карсіканцы вітаюць Францішка
15 снежня 2024, 09:36
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930