Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE

Папа на Корсіцы: народная рэлігійнасць як шлях евангелізацыі

Папа Францішак выступіў 15 снежня 2024 года ў Ажаксьё на заканчэнні Кангрэса па народнай рэлігійнасці ў Міжземнамор'і (La Religosité Populaire en Méditerranée), падкрэсліўшы яе ролю ў захаванні веры і культуры, а таксама ў дыялогу паміж Касцёлам і грамадствам.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Святы Айцец адзначыў, што землі Міжземнамор'я з'яўляюцца калыскай многіх цывілізацый і культур, якія дасягнулі значнага развіцця. Ён падкрэсліў асаблівую ролю грэка-рымскай і юдэа-хрысціянскай цывілізацый у фарміраванні культурнай, рэлігійнай і гістарычнай значнасці гэтага рэгіёна.

"Народная набожнасць выяўляе прысутнасць Бога ў жывой плоці гісторыі, умацоўвае сувязь з Касцёлам і часта становіцца нагодай для сустрэчы, культурнага абмену і свята", - сказаў ён у Palais des Congrès et d’Exposition.

Францішак падкрэсліў, што народная рэлігійнасць адлюстроўвае ўвасабленне як аснову хрысціянскай веры, якая заўсёды выяўляецца ў культуры, гісторыі і мовах народа. Ён адзначыў, што такая практыка веры прыцягвае і ўключае нават тых людзей, якія знаходзяцца на парозе веры або не практыкуюць яе рэгулярна. "У народнай набожнасці можна ўбачыць спосаб, якім атрыманая вера ўвасобілася ў культуры і працягвае перадавацца", - заўважыў Папа.

Святы Айцец таксама звярнуў увагу на неабходнасць пільнасці і тэалагічнага і душпастырскага распазнання ў адносінах да народнай рэлігійнасці. Ён папярэдзіў аб рызыках абмежавання знешнімі або фальклорнымі аспектамі без вядзення да сустрэчы з Хрыстом, а таксама аб небяспецы выкарыстання народнай пабожнасці для ўмацавання ідэнтычнасці.

Папа Францішак падкрэсліў важнасць развіцця канцэпцыі здаровай свецкасці, якая з'яўляецца не статычнай і застылай, але эвалюцыйнай і дынамічнай. Ён заклікаў да пастаяннага супрацоўніцтва паміж грамадзянскімі і касцельнымі ўладамі на карысць усяго грамадства.

У заключэнні Святы Айцец заахвоціў моладзь больш актыўна ўдзельнічаць у сацыяльна-культурным і палітычным жыцці, а таксама заклікаў душпастыраў, вернікаў і палітыкаў заставацца блізкімі да народа, прыслухоўвацца да яго патрэб і інтэрпрэтаваць яго надзеі.
 

15 снежня 2024, 10:56
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930