Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE

Папа да валанцёраў і бяздомных: братэрства ў простых жэстах

8 лістапада 2024 года ў Ватыкане прайшла сустрэча Францішка з групай аўстрыйскіх валанцёраў і бяздомных. Яны належаць да суполкі "Сустрэча ў цэнтры" (“Begegnung im Zentrum”), якая збіраецца ў Арцыбіскупскім палацы ў Вене. Група аб’ядноўвае людзей розных веравызнанняў і нацыянальнасцей.

Марыя Валодзіна - Vatican News

У сваім прывітальным слове Пантыфік падкрэсліў, што нягледзячы на розныя краіны паходжання, рэлігійныя перакананні і жыццёвы досвед, прадстаўнікоў групы аб'ядноўвае адно: усе яны – "браты і сёстры, дзеці адзінага Айца. Гэта аб'ядноўвае нас усіх". "Няпраўда, што адны даюць, а іншыя толькі атрымліваюць: мы ўсе і донары, і атрымальнікі. Мы ўсе маем патрэбу адзін у адным і закліканы ўзбагачаць адзін аднаго", - адзначыў Папа. (ПОЎНЫ ТЭКСТ)

Францішак нагадаў, што дапамога можа выяўляцца не толькі ў матэрыяльных дарах, але і ў "простай усмешцы, сяброўскім жэсце, братэрскім поглядзе, шчырым слуханні, бескарыслівым служэнні". (Юбілейная була Spes non confundit, 18).

Святы Айцец заклікаў прысутных выконваць “тое, што загадаў нам рабіць Пан”: любіць адзін аднаго так, як Ён палюбіў нас. Папа падкрэсліў, што Божая любоў бязмежная і дасягае нас праз добрых людзей вакол нас. "Кожны з нас унікальны ў Яго вачах, і Ён ніколі не забывае пра нас. Давайце заўсёды імкнуцца, як браты і сёстры, ператварыць наша жыццё ў дар для іншых", - заклікаў Францішак, благаслаўляючы ўдзельнікаў сустрэчы.

08 лістапада 2024, 10:39
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930