Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Падчас перадачы сімвалаў СДМ – Крыжа і абраза Маці Божай – ад партугальскай дэлегацыі да карэйскай Падчас перадачы сімвалаў СДМ – Крыжа і абраза Маці Божай – ад партугальскай дэлегацыі да карэйскай 

Папа перадаючы Крыж СДМ: карэйская моладзь, цяпер ваша чарга!

Францішак звярнуўся да моладзі падчас перадачы сімвалаў Сусветных Дзён Моладзі – Крыжа і абраза Маці Божай – ад партугальскай дэлегацыі да карэйскай.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Перадача сімвалаў СДМ адбылася 24 лістапада 2024 года ў Ватыкане ў прысутнасці Папы, які падкрэсліў важнасць гэтага моманту для маладых людзей з усяго свету. Святы Айцец асабліва павітаў дэлегацыі з Партугаліі, дзе ў мінулым годзе праходзілі Сусветныя Дні Моладзі, і з Паўднёвай Карэі, якая прыме наступную сустрэчу ў Сеуле ў 2027 годзе.

Звяртаючыся да карэйскай моладзі, Пантыфік заклікаў іх да мужнасці ў сведчанні Хрыстовай любові ў Азіі. "Майце адвагу сведчыць надзею, якая сёння патрэбна нам больш, чым калі-небудзь", - падкрэсліў Пантыфік, дадаўшы, што там, дзе праходзяць гэтыя сімвалы, павінны ўзрастаць упэўненасць у непераможнай Божай любові і братэрства паміж народамі.

Асаблівую ўвагу Святы Айцец звярнуў на маладых людзей, якія з'яўляюцца ахвярамі канфліктаў і войнаў, падкрэсліўшы, што сімвалы Сусветных Дзён павінны стаць для іх крыніцай падтрымкі і суцяшэння.

Гэтыя сімвалы былі даверны моладзі святым Янам Паўлам II, каб яны неслі іх па ўсім свеце як знак Хрыстовай любові і еднасці.
 

24 лістапада 2024, 12:13
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930