Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Momento musicale n. 3
Расклад Падкасты
Францішак абдымае пажылую жанчыну падчас апостальскага падарожжа ў Парагвай (12 ліпеня 2015 года) Францішак абдымае пажылую жанчыну падчас апостальскага падарожжа ў Парагвай (12 ліпеня 2015 года)  Калонка рэдактара

Dilexit nos: ключавая энцыкліка Папы Францішка

У новай энцыкліцы Dilexit nos Папа раскрывае глыбокі сэнс хрысціянскай любові, падкрэсліваючы, што сапраўдная вера – гэта не тэорыя ці набор правілаў, а жывыя адносіны з Богам, - піша ў сваёй аўтарскай калонцы на Vatican News Андрэа Тарніелі.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Сёння, калі свет схільны ўсё зводзіць да рацыянальных формул і тэорый, Францішак нагадвае пра сутнасць хрысціянства — асабістую сустрэчу з Хрыстом. У сваёй чацвёртай энцыкліцы ён падкрэслівае, што Езус не пакінуў нам тэарэтычных тлумачэнняў сваёй любові, а паказаў яе праз канкрэтныя ўчынкі і адносіны з людзьмі.

"Спосаб, якім Хрыстус нас любіць – гэта нешта, што Ён не хацеў занадта тлумачыць. Ён паказаў гэта сваімі ўчынкамі", - напісаў Пантыфік. Гэтыя словы становяцца асновай для глыбокага разважання пра прыроду хрысціянскай веры, якая выходзіць далёка за межы проста культурнай прыналежнасці ці маральнага кодэксу.

Сэрца вызначае нашу духоўную тоеснасць

Святы Айцец звяртаецца да тэмы сэрца як цэнтра чалавечай асобы: "Я ёсць маё сэрца, бо яно вызначае мяне, фарміруе маю духоўную тоеснасць і ставіць мяне ў еднасць з іншымі людзьмі". Гэта разуменне становіцца ключавым для ўсёй энцыклікі, бо менавіта праз сэрца мы можам зразумець і прыняць Божую любоў.

У Дакуменце падкрэсліваецца, што Езус заўсёды звяртае поўную ўвагу на людзей, іх клопаты і пакуты. Ён прапануе нам не проста веру, а сяброўства, узаемную прыналежнасць. Імя Эмануэль – Бог-з-намі – набывае новае гучанне ў кантэксце энцыклікі Dilexit nos, паказваючы на радыкальную блізкасць Бога да чалавечага жыцця.

Перамена сэрца як шлях да перамен у свеце

У часы, калі свет сутыкаецца з шматлікімі выклікамі – войнамі, сацыяльнай няроўнасцю, спажывальніцтвам і дэгуманізацыяй праз тэхналогіі – Папа сцвярджае, што "свет можа змяніцца, пачынаючы з сэрца". Гэтая думка становіцца не проста прыгожай метафарай, а канкрэтнай прапановай для пераадолення крызісу сучаснасці.

Энцыкліка раскрывае сэнс усяго пантыфікату

Dilexit nos можна разглядаць як своеасаблівы ключ да разумення ўсяго пантыфікату Папы Францішка, - лічыць галоўны рэдактар СМІ Святога Пасада. У ёй спалучаюцца асноўныя тэмы яго навучання: міласэрнасць, увага да бедных, экалагічная адказнасць, сацыяльная справядлівасць. Усе гэтыя тэмы аб'ядноўваюцца вакол цэнтральнай ідэі – неабходнасці перамены сэрца як шляху да сапраўдных змен у грамадстве.

Энцыкліка заклікае вернікаў не толькі да асабістага навяртання, але і да актыўнага ўдзелу ў перамене свету праз сведчанне хрысціянскай любові. Папа падкрэслівае, што сустрэча з Хрыстом непазбежна вядзе да сацыяльных наступстваў, бо сапраўдная любоў заўсёды мае канкрэтнае выражэнне ў служэнні бліжнім.

25 кастрычніка 2024, 09:34
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930