Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE

Пантыфік да пасіяністаў: кожны мае патрэбу ў святле Евангелля

Выйсці на вуліцы, плошчы і завулкі свету, каб дзяліцца радасцю веры, заклікаў Папа ўдзельнікаў XLVIII Генеральнага капітула Кангрэгацыі Мукі Езуса Хрыста, якіх 25 кастрычніка 2024 года прыняў на аўдыенцыі ў Ватыкане.

Марыя Валодзіна - Vatican News

Пантыфік заклікаў супольнасць пасіяністаў абнавіць місіянерскую энергію, асабліва з набліжэннем Юбілею. Ён пажадаў кангрэгацыі накіраваць місіянерскія намаганні на тое, каб “ахапіць як мага большую колькасць людзей, паколькі кожны, без выключэння, мае патрэбу ў святле Евангелля”. Папа параіў гасцям, не адмаўляючыся ад традыцыйных метадаў душпастырства, знайсці таксама і новыя шляхі для сустрэчы людзей з Панам: выйсці на вуліцы, плошчы і завулкі свету, каб дзяліцца радасцю веры. (ПОЎНЫ ТЭКСТ)

Францішак падкрэсліў, што такая місія можа быць эфектыўнай толькі ў тым выпадку, калі вынікае з паўнаты любові да Бога і чалавецтва, адчутай у кантэмплятыўным жыцці, братэрскіх адносінах і ўзаемнай падтрымцы. “Неабходна пастаяннае ўкараненне ў малітве і Слове Божым”, - нагадаў ён.

Асаблівую ўвагу Папа надаў захаванню харызмы святога Паўла ад Крыжа, заснавальніка ордэна пасіяністаў, які разумеў смерць Укрыжаванага Езуса як найвышэйшую праяву Божай любові. Гэтая любоў – крыніца моцы для пераадолення болю. Заснавальнік пасіяністаў адчуваў, што чалавецтва не ў поўнай меры ўсведамляе гэтую любоў, таму заклікаў абвяшчаць яе свету.

Францішак звярнуў увагу на актуальнасць гэтай місіі ў сённяшнім свеце, дзе па-ранейшаму пануюць беднасць, войны і пакуты. Ён заклікаў супольнасць рабіць усё магчымае, каб боль і пакуты не былі марнымі, бо ў іх прысутнічае Хрыстус, які надае сэнс усяму чалавечаму болю і адчаю.

Святы Айцец закрануў таксама тэму надзеі, якая цесна звязана з харызмай кангрэгацыі пасіяністаў. Надзея нараджаецца з пераканання, што смерць і ўваскрасенне Хрыста – гэта перамога жыцця і любові, што “пасля смерці жыццё працягваецца, а любоў выліваецца на чалавецтва праз дар Святога Духа”. “Калі нішто не можа заглушыць ў чалавеку здольнасць любіць, то нішто не страчана”, ніводная сітуацыя не з'яўляецца безнадзейнай. “На гэтай упэўненасці веры грунтуецца надзея”, - адзначыў Папа.

Напрыканцы прамовы Пантыфік прывёў у прыклад Панну Марыю, якая сваёй верай і служэннем пацвердзіла важнасць распаўсюджвання навіны аб збаўленні. Ён заклікаў пасіяністаў, як Марыя, спяшацца не ў часе (krónos), а ў любові (kairós), каб несці дапамогу бедным, хворым і ўсім, хто мае ў ёй патрэбу.

“Няхай Бог благаславіць кожнага з вас, вашу кангрэгацыю і вашу місію!” - завяршыў прамову Францішак.

25 кастрычніка 2024, 12:02
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930