Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Дзеці моляцца Ружанец за мір: Папа падзякаваў маленькім вернікам

Францішак падзякаваў дзецям, якія прынялі ўдзел у малітоўнай ініцыятыве “Мільён дзяцей моляцца на Ружанцы за мір у свеце”, якая прайшла 18 кастрычніка 2024 года.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

“Дзякую ўсім хлопчыкам і дзяўчынкам, якія прымаюць удзел у малітве. Мы далучаемся да іх і давяраем заступніцтву Багародзіцы народы, якія пакутуюць ад вайны”, - такое паведамленне было апублікавана на папскім акаўнце @pontifex у сацыяльнай сетцы X.

Ружанцоўвая малітва дзяцей у інтэнцыі міру арганізуецца Папскім фондам Дапамога Касцёлу ў патрэбе. Францішак асабіста заахвоціў да ўдзелу ў сёлетняй акцыі падчас сустрэчы з вернікамі на малітве Анёл Панскі, якая прайшла 13 кастрычніка на плошчы святога Пятра ў Ватыкане. На яго заклік адгукнуліся маленькія вернікі з многіх краін, у тым ліку з Беларусі.

Малітва ў духоўнай еднасці з дзецьмі ва ўсім свеце праводзілася і ў гарачых кропках планеты, напрыклад у катэдральным грэка-каталіцкім саборы святога Мікалая ва ўкраінскім Харкаве – горадзе, які падвяргаецца рэгулярным расійскім абстрэлам і бамбардзіроўкам. У ёй прынялі ўдзел дзеці, якія наведваюць катэхетычныя заняткі.
 

19 кастрычніка 2024, 11:46
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031