Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE

Францішак прыбыў у Сінгапур

11 верасня 2024 года каля 14.15 па мясцовым часе самалёт з Папам на борце прызямліўся ў міжнародным аэрапорце Чангі ў Сінгапуры. Гэта першы візіт Пантыфіка ў паўднёва-ўсходнюю азіяцкую краіну.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Самалёт спыніўся ў спецыяльна адведзенай зоне для цырыманіяльных сустрэч. Нунцый і кіраўнік пратакола Сінгапура падняліся на борт праз пярэдні трап, каб прывітаць Францішка. Затым Святы Айцец спусціўся на лётнае поле, дзе яго чакала афіцыйная дэлегацыя.

Пантыфіка сустрэў міністр культуры, грамадства і моладзі Сінгапура з жонкай, а таксама пасол Сінгапура пры Святым Пасадзе. Разам яны накіраваліся ў залу Дэндробіум для кароткай сустрэчы. Прамовы падчас гэтай сустрэчы не планаваліся.

Пасля кароткай гутаркі ўсе разам спусціліся на ліфце ў атрыум VIP-комплексу. Там Францішка прывіталі дзеці. Адбыўся таксама абмен прывітаннямі паміж афіцыйнымі дэлегацыямі.

Каля 14.45 Святы Айцец адправіўся ў Цэнтр духоўных практыкаванняў святога Францішка Ксаверыя, размешчаны за 17 кіламетраў ад аэрапорта. Ён стане папскай рэзідэнцыяй на час візіту.
 

11 верасня 2024, 09:23
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031