Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
12 Minuetto e trii inediti
Расклад Падкасты
Папа Францішак Папа Францішак 

Францішак: вера ў Хрыста – самае істотнае і неабходнае нам

Толькі Бог збаўляе нашу кволую чалавечнасць і пасярод выпрабаванняў дае нам магчымасць спазнаць радасць, якая інакш была б немагчымай, нагадаў Святы Айцец.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

Францішак звярнуўся да ўдзельнікаў 45-й Сустрэчы на карысць сяброўства паміж народамі, якая пройдзе 20-25 жніўня 2024 года ў італьянскім горадзе Рыміні пад дэвізам: Калі не шукаем самага істотнага, чаго ж шукаем?

У пасланні за подпісам кардынал П’етра Параліна, Дзяржаўнага сакратара Яго Святасці Папы, адзначаецца, што “менавіта зараз, калі мы перажываем складаныя часы, пошук таго, што з’яўляецца цэнтрам таямніцы жыцця і рэальнасці, набывае вырашальнае значэнне”.

“У той час як веюць ледзяныя ветры вайны, дадаючыся да феноменаў несправядлівасці, гвалту і няроўнасці, а таксама да надзвычайнай кліматычнай сітуацыі і беспрэцэдэнтнай антрапалагічнай мутацыі, неабходна спыніцца і спытацца ў сябе: ці ёсць нешта, дзеля чаго варта жыць і на што спадзявацца?”, - прапанаваў ён.

Дзяржсакратар адзначыў, што Францішак “пастаянна заклікае нас стаць жабракамі істотнага, таго, што напаўняе жыццё сэнсам, перш за ўсё, пазбавіўшыся ад таго, што абцяжарвае нашу паўсядзённасць, па прыкладзе альпініста, які дабраўшыся да падножжа скалы, павінен пакінуць лішняе, каб падняцца хутчэй”.

Пантыфік нагадвае нам, што “самае галоўнае, самае істотнае, самае прывабнае і ў той жа час неабходнае нам – гэта вера ў Езуса Хрыста”, бо “толькі Пан збаўляе нашу кволую чалавечнасць і пасярод выпрабаванняў дае нам магчымасць спазнаць радасць, якая інакш была б немагчымай”. “Без гэтай кропкі апоры човен нашага жыцця быў бы ва ўладзе хваляў і рызыкаваў бы патануць”, - дадаў іерарх.

Кардынал Паралін заўважыў, што “зварот да Хрыста не азначае ўцёкаў ад рэальнасці, але з’яўляецца ўмовай для таго, каб па-сапраўднаму занурыцца ў гісторыю, паглядзець ёй у твар, не пазбягаць яе выклікаў, а знайсці ў сабе мужнасць рызыкаваць і любіць, нават тады, каб здаецца гэта таго не варта, жыць у свеце без страху”.

Святы Айцец цэніць і раздзяляе тэму сустрэчы, бо “засяроджанне на самым істотным дапамагае нам узяць наша жыццё ў свае рукі і зрабіць яго прыладай любові, міласэрнасці і спачування, стаўшы знакам благаслаўлення для нашага бліжняга”, - напісаў Дзяржсакратар. Ён адзначыў, што “перад абліччам спакусы роспачы, складанасці цяперашняга крызіса і, асабліва, праблемы міру, які здаецца немагчымым, Святы Айцец заклікае ўсіх стаць адказнымі дзеячамі перамен, актыўна прымаючы ўдзел у місіі Касцёла, каб разам даць жыццё месцам, дзе можна ўбачыць прысутнасць Хрыста і дакрануцца да яе”. “Гэтыя супольныя намаганні могуць спарадзіць новы свет, у якім, нарэшце, запануе Любоў, аб’яўленая нам у Хрысце, а ўся планета стане святыняй братэрства”, - дадаў ён.

Напрыканцы паслання кардынал Паралін згадаў пра пажаданне Папы, каб сустрэча ў Рыміні абудзіла ў многіх людзях жаданне шукаць самае істотнае і выклікала ў сэрцах прагненне абвяшчаць Евангелле – “крыніцу вызвалення ад усякага рабства і сілу, якая аздараўляе і пераўтварае чалавецтва”.
 

19 жніўня 2024, 11:46
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031