Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Падчас малітвы Анёл Панскі на плошчы святога Пятра Падчас малітвы Анёл Панскі на плошчы святога Пятра  (ANSA)

Папа: Алімпійскія гульні – магчымасць для перамір'я ў войнах

21 ліпеня 2024 года, завяршаючы сваю традыцыйную нядзельную сустрэчу з вернікамі, Францішак спаслаўся на Алімпіяду, каб чарговы раз заклікаць да міру.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

“На гэтым тыдні ў Парыжы пачнуцца Алімпійскія, а затым Паралімпійскія гульні. Спорт валодае ў тым ліку і вялікай грамадскай сілай, здольнай мірна аб'ядноўваць людзей розных культур. Я спадзяюся, што гэта падзея стане знакам інклюзіўнага свету, які мы хочам пабудаваць, і што спартсмены, дзякуючы сваім спартыўным дасягненням, стануць пасланцамі міру і сапраўдным прыкладам для моладзі”, - сказаў Папа.

Ён нагадаў аб тым, што “паводле старажытнай традыцыі, Алімпійскія гульні – гэта магчымасць усталяваць перамір'е ў войнах, прадэманстраваць шчырае імкненне да міру”.

Вітаючы рымлян і пілігрымаў з Італіі і многіх краін, Пантыфік заклікаў памятаць у малітвах пра “шматпакутную” Украіну, Палесціну, Ізраіль, М'янму і многія іншыя краіны, дзе працягваюцца войны. “Давайце не забываць, што вайна – гэта паражэнне!” - звярнуўся ён.

“Жадаю ўсім добрай нядзелі. І, калі ласка, не забывайцеся маліцца за мяне. Смачнага абеду і да сустрэчы!” - завяршыў сваю нядзельную сустрэчу з вернікамі Францішак.
 

21 ліпеня 2024, 12:41
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930