Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Allegro scherzando
Расклад Падкасты
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота  (VATICAN MEDIA Divisione Foto)

Папа сустрэнецца з лідарамі касцёльных рухаў

13 чэрвеня ў Ватыкане пройдзе штогадовая сустрэча кіраўнікоў касцёльных рухаў, асацыяцый і супольнасцей вернікаў, арганізаваная Дыкастэрыяй па справах свецкіх, сям'і і жыцця. Падзея збярэ ў Рыме каля 200 удзельнікаў.

Марыя Валодзіна - Vatican News

Мерапрыемства, якое адбудзецца ў Новай сінадальнай зале, будзе прысвечана тэме Выклік сінадальнасці для місіі.

Мэта сустрэчы – падзяліцца прыкладамі сінадальнасці, якія могуць служыць узорам для ўсяго Касцёла, такімі як рэлігійнае жыццё ў невялікіх групах, супольнае распазнаванне, сумесная адказнасць свецкіх і духавенства за прыняцце адказных рашэнняў, удзел сужэнскіх пар і моладзі ў евангелізацыі і сацыяльных праектах.

Сустрэча распачнецца са Святой імшы ў базіліцы святога Пятра. Яе ўзначаліць прэфект Дыкастэрыі па справах свецкіх, сям’і і жыцця, кардынал Кэвін Фарэл. У 9.30 раніцы ўдзельнікаў мерапрыемства прыме на аўдыенцыі Францішак. Пасля гэтага яны заслухаюць два даклады на тэму місіі і сінадальнасці, зададуць пытанні і абмяняюцца думкамі.

11 чэрвеня 2024, 12:52
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930