Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Allegro ma non troppo
Расклад Падкасты
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота  (Vatican Media)

Папа прыняў нямецкамоўных святароў – ахвяр злоўжыванняў

Папа прыняў некалькіх святароў з нямецкамоўных краін, якія ў маладым узросце сталі ахвярамі сексуальных злоўжыванняў з боку духавенства.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Сустрэча 25 чэрвеня 2024 года раніцай у Доме святой Марты, рэзідэнцыі Францішка ў Ватыкане, прайшла ў “асаблівай атмасферы”. “Як святары, якія самі пацярпелі ад злоўжыванняў, мы знаходзімся ў цяжкім становішчы ў Касцёле. У ідэале мы павінны быць нябачныя, таму што ўвесь час нагадваем пра гэта нашым калегам. У Германіі людзі дзясяткамі тысяч пакідаюць Касцёл праз гэта. І мы ўвесь час гаворым людзям, што праблема не вычарпаная”, - патлумачыў у інтэрв’ю Vatican News ксёндз Людгер Готшліх з архідыяцэзіі Падэрборн, які стаў ахвярай дамагання з боку святара ва ўзросце адзінаццаці гадоў.

Ён прызнаўся, што размова з Пантыфікам была вельмі даверлівай. “Францішак паказаў сябе вельмі зацікаўленым, вельмі адкрытым, але таксама вельмі падбадзёрваў і даваў сілы. Гэта тое, што настаяцелі робяць не ўсюды ў нашых дыяцэзіях. Сёння быў асаблівы выпадак”, - распавёў святар.

“Папа заклікаў нас зрабіць нашы ўласныя раны плённымі для нашай душпастырскай працы і паспрабаваць, наколькі гэта магчыма, дамагчыся ацаляльнага эфекту. У той жа час гэтая сустрэча яшчэ раз паказала, што важна не маўчаць, не дазваляць, каб нас зноў прымусілі замаўчаць, але падтрымліваць гэтую тэму ў Касцёле", - сказаў Готшліх.
 

26 чэрвеня 2024, 09:43
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031