Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Інтэрв’ю Папы амерыканскаму тэлеканалу CBS Інтэрв’ю Папы амерыканскаму тэлеканалу CBS 

Святы Айцец: знайсці спосаб дамовіцца аб міры

Францішак даў інтэрв'ю амерыканскаму тэлеканалу CBS, у якім закрануў такія тэмы, як благаслаўленні аднаполых пар, сурагатнае мацярынства, антысемітызм, неабходнасць мірных перамоў і міграцыя.

Марыя Валодзіна - Vatican News

У інтэрв'ю праграме 60 хвілін, якую амерыканскі тэлеканал CBS запісаў 24 красавіка 2024 года і трансліраваў 19 мая, Францішак пракаментаваў дэкларацыю Fiducia Supplicans: Касцёл благаслаўляе ўсіх людзей, але не гомасэксуальныя адносіны. “Тое, што я дазволіў, было не благаслаўляць саюз”, таму што гэта ідзе насуперак закону Касцёла. “Але благаслаўляць кожнага чалавека – гэта зусім іншае. Благаслаўленне для ўсіх. Для ўсіх", - зноў падкрэсліў Папа.

Усынаўленне замест сурагатнага мацярынства

Журналістка нагадала Францішку яго словы аб тым, што "гомасексуалізм не з'яўляецца злачынствам", на што Папа адказаў: "Не. Гэта чалавечы факт". Што да сурагатнага мацярынства, то яно "стала бізнесам, і гэта вельмі дрэнна. Гэта вельмі адмоўна", - лічыць Святы Айцец. "Для некаторых жанчын, напрыклад, хворых, яно можа быць адзінай надзеяй”, - заўважыла журналістка. "Іншая надзея – усынаўленне", - запярэчыў Папа, заклікаючы не ўхіляцца ад маральнага прынцыпу.

Крытыка кансерватараў

На пытанне пра крытыку некаторых кансерватыўных біскупаў ЗША Францішак адказаў: "Кансерватар – гэта той, хто чапляецца за нешта і не хоча бачыць нічога іншага. Гэта суіцыдальнае стаўленне, таму што адна справа – улічваць традыцыі, разглядаць сітуацыі мінулага, іншая – замыкацца ў дагматычнай скрынцы".

Заклік спыніць войны

Напярэдадні Сусветнага дня дзяцей, які пройдзе ў Рыме 25-26 мая, Пантыфік скіраваў свае думкі да самых маленькіх, асабліва да тых, хто пакутуе ад вайны ў Газе, Украіне. Гэта дзеці, якія "забыліся, як усміхацца", - сказаў Папа, звяртаючыся да ваюючых краін: "Спыніцеся ўсе. Спыніце вайну. Вы павінны знайсці спосаб дамовіцца аб міры. Прыкладзіце намаганні, каб дасягнуць міру. Мір заўсёды лепшы, чым бясконцая вайна... Калі ласка, спыніцеся. Вядзіце перамовы".

Ідэалогіі – заўсёды зло

Каментуючы вайну ў Газе, а таксама ўніверсітэцкія пратэсты і рост антысемітызму, Пантыфік зазначыў, што “усякая ідэалогія – зло, а антысемітызм – гэта ідэалогія, і яна – зло. Кожная ідэалогія анты (супраць) заўсёды дрэнная. Можна крытыкаваць той ці іншы ўрад: урад Ізраіля, урад Палесціны. Можна крытыкаваць, колькі заўгодна, але нельга быць супраць народа. Ні супраць палесцінскага народа, ні супраць ізраільскага народа”.

Пакуты мігрантаў: многія "мыюць рукі"

Кажучы пра пакуты мігрантаў, Папа асудзіў той факт, што многія "мыюць рукі". “Шматлікія понціі пілаты бачаць, што адбываецца ў свеце: войны, несправядлівасць, злачынствы... Гэта абыякавасць... Калі ласка, мы павінны зноў напоўніць нашы сэрцы спачуваннем. Мы не можам заставацца абыякавымі да гэтых чалавечых драм. Глабалізацыя абыякавасці – вельмі дрэнная хвароба", - сказаў Святы Айцец.

Папа назваў "чыстым вар'яцтвам" навіну аб тым, што Тэхас спрабуе закрыць каталіцкую арганізацыю на мяжы з Мексікай, якая аказвае гуманітарную дапамогу мігрантам. "Закрываць мяжу і пакідаць іх там – гэта вар'яцтва", - падкрэсліў ён. "Мігрант павінен быць прыняты. Потым будзе відаць, што рабіць. Можа, яго трэба будзе адправіць назад, я не ведаю, але кожны выпадак павінен разглядацца па-чалавечы", - сказаў Францішак.

Гвалт нельга цярпець

На пытанне аб злоўжываннях у Касцёле Папа сцвердзіў, што гэтыя злачынствы "нельга цярпець". Ён прызнаў, што неабходна працягваць "рабіць больш" па гэтаму пытанню, таму што "на жаль, трагедыя злоўжыванняў велізарная", і трэба сачыць за тым, каб злоўжыванні не толькі былі пакараныя, але і ніколі не паўтараліся.

Інтэрв'ю Францішка амерыканскаму тэлеканалу CBS
Інтэрв'ю Францішка амерыканскаму тэлеканалу CBS
20 мая 2024, 15:16
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930