Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Беларуская праграма Vatican News
Расклад Падкасты

Святы Айцец благаславіў звон для Казахстана

Напрыканцы агульнай аўдыенцыі 15 мая 2024 года Францішак благаславіў звон "Голас ненароджаных", які будзе дастаўлены ў Казахстан.

Марыя Валодзіна - Vatican News

Звяртаючыся да польскіх пілігрымаў, Папа пажадаў, каб "Святы Дух заўсёды ўзносіў нас на больш высокі ўзровень бескарыслівай і практычнай любові да бедных, хворых і ўразлівых, такіх як ненароджаныя дзеці”.

Пантыфік звярнуў увагу на звон, які знаходзіўся на ватыканскай плошчы. Ён быў прывезены з Польшчы і мае назву Голас ненароджаных. У Казахстане, куды яго даставяць пасля благаслаўлення, звон "будзе служыць напамінам пра важнасць абароны чалавечага жыцця ад зачацця да натуральнай смерці", - сказаў Папа.

Як адзначыў у інтэрв'ю ватыканскім СМІ мітрапаліт Астаны, арцыбіскуп Томаш Пета, "благаслаўленне прайшло ў вельмі сямейнай, прыватнай атмасферы. Святы Айцец быў вельмі рады. Ён першым разам з дзецьмі ўдарыў у звон. Гэта была вялікая падзея, таму што пытанне абароны жыцця да натуральнай смерці з'яўляецца глабальнай праблемай. У Фондзе Так жыццю лічыць, што такія званы павінны быць у кожнай краіне, каб нагадваць пра святасць жыцця".

Старшыня Фонду Так жыццю Багдан Раманюк нагадаў словы Францішка з нагоды асвячэння ў 2020 годзе першага звону для Польшчы. Тады Святы Айцец падкрэсліў, што гэты звон павінен абудзіць сумленне заканадаўцаў і людзей добрай волі ў дачыненні да абароны жыцця ад зачацця да натуральнай смерці.

Першы звон Голас ненароджаных быў адліты ў 2020 годзе ў Польшчы па ініцыятыве Фонду Так жыццю. На звоне выгравіравана пятая запаведзь Не забівай і словы благаслаўлёнага Ежы Папялушкі: "Жыццё дзіцяці пачынаецца пад сэрцам маці". Першым у звон ударыў Францішак 23 верасня 2020 года падчас агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане. У 2022 годзе вылілі званы для Украіны і Эквадора, у 2023 – для Замбіі, у 2024 – для Казахстана.

15 мая 2024, 13:24
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930